Мястра
| Возера
Мястра
|
|||||||||||||||||||||
|
Месцазнаходжаньне Мястра
Мястра
|
|||||||||||||||||||||
Мя́стра — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Належыць да сыстэмы ракі Нарачанкі, якая зьяўляецца правым прытокам Вяльлі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апісаньне
Возера ўваходзіць у Нарачанскую групу азёр. Зьяўляецца другім па велічыні сярод азёраў Нарачанскай групы. Берагавая лінія ўтварае некалькі паўвыспаў і затокаў.
- Плошча возера — 13,1 км²
- Плошча вадазбору — 130 км²
- Найбольшая глыбіня возера — 11,3 м
- Сярэдняя глыбіня — 5,4 м
- Найбольшая даўжыня возера — 5,8 км
- Найбольшая шырыня — 4,5 км
- Даўжыня берагавой лініі — 20,2 км
- Аб’ём вады — 70,2 млн м³
Мястра злучанае ручаямі з Нараччу і Баторына. Вада выцякае зь Мястра ў Нарач праз пратоку Скема, а ўцякае праз рачулку Дробня, што злучае возера з Баторынам. Даўжыня Скемы складае ўсяго 166 м, шырыня — ад 4 да 8 м, глыбіня найбольшая глыбіня — 0,8-1,3 м. Даўжыня Дробні складае 1,4 км.
Водны балянс возера Мястра падобны да воднага балянсу Нарачы.
[рэдагаваць] Флёра і фаўна
У возеры налічваецца 48 відаў водных расьлінаў, 102 віды фітапланктона, 56 відаў зоапланктона. Сярэдняя біямаса складае ад 2 да 4,7 г/м³. Таксама налічваецца 56 відаў і формаў дольных жывёлаў, у тым ліку 30 хіранамідаў і 9 малюскаў.
Спрыяльны газавы, тэмпэратурны і хімічны рэжым возера і багатая харчавальная база станоўча ўплываюць на разьвіцьцё колькасьці і разнастайнасьці рыбаў. У возеры водзяцца ляшчы, шчупакі, вугры, платва, яльцы, язі, краснапёркі, ліні, пескары, выкляя, гусьцера, самы, налімы, уюны, акуні, залатыя і срэбныя карасі. Возера неаднаразова зарыблася судакамі, срэбнымі карасямі, сазанамі. Шырока разьвітая прамысловая і аматарская рыбная лоўля.
[рэдагаваць] Населеныя пункты
На беразе Мястра разьмешчаныя некалькі населеных пунктаў: горад Мядзел і вёскі Мікольцы, Гатавічы, Гірына, Качаргі.
Возера Мястра ўваходзіць у курортную зону «Нарач».
[рэдагаваць] Панарама
[рэдагаваць] Галерэя
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Мястра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Нарачанскія азёры | |
|---|---|