Мёры
| Мёры | |||||
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1514 | ||||
| Горад з: | 1972 | ||||
| Вобласьць: | Віцебская | ||||
| Раён: | Мёрскі | ||||
| Насельніцтва: | 8100 (2010) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2152 | ||||
| Паштовы індэкс: | 211930 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°37′ пн. ш. 27°37′ у. д. / 55.617° пн. ш. 27.617° у. д.Каардынаты: 55°37′ пн. ш. 27°37′ у. д. / 55.617° пн. ш. 27.617° у. д. | ||||
|
Мёры на мапе Беларусі
Мёры
|
|||||
Мё́ры — горад ў Беларусі, на беразе Мёрскага возера. Адміністрацыйны цэнтар Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 8,1 тыс. чал. (2010). Знаходзяцца за 190 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Друя — Варапаева. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места зь Дзісной, Дрысай, Браславам, Шаркоўшчынай.
Зьмест |
Назва [рэдагаваць]
Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня тапоніму «Мёры». Р. Аўчыньнікава тлумачыць назву места ад фіна-вугорскага гідранімічнага фарманту «jarvi» (возера). В. Жучкевіч мяркуе, што тапонім мае патранімічнае паходжаньне ад прозьвішча «Маер», «Меер», «Маераў»[1]. Некаторыя навукоўцы зьвязваюць назву паселішча з племям «Мера» або з князямі Мірскімі.
Апроч гэтага, існуе шэраг народных паданьняў. Першае зь іх тлумачыць тапонім вялікім «морам», ад якога памёрла ўсё насельніцтва мясьціны (Мёры — ад словаў «мерці, памерці»). Іншая легенда зьвязвае назву паселішча з канавай «Мерыца», якая пазначала мяжу паміж двума ваяўнічымі княствамі. Апроч гэтага існуе згадка пра тое, што людзі жылі тут доўгі час грамадою, якая называлася «мір», — адкуль нібыта пайшла назва Міры. Таксама існуе паданьне пра князя Меру і ягоную жонку Мерыцу[2].
Гісторыя [рэдагаваць]
Першы пісьмовых ўспамін пра Мёры (Мярэю) як маёнтак у Браслаўскім павеце датуецца 1514[3] (паводле іншых зьвестак — 1548[4]).
У попісе войска Вялікага Княства Літоўскага пад 1567 згадваецца маёнтак Меры (назва існавала да XIX ст.), які належаў Р. Мірскаму. Пад 1612 у тэстамэнце Януша Пуцяты, маршалка Браслаўскага павету, згадваюцца Міры. У 1621 уладальніца маёнтку Н. Мірская заснавала тут царкву[5]. У 1633 мясьціна належала А. Рыле, якая ў 1640 прадала яе браслаўскаму судзьдзю С. Мірскаму. 3 1644 тут існаваў праваслаўны манастыр, які ў 1690 М. Мірскі перадаў грэка-каталікам. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) паселішча спустошылі маскоўскія захопнікі. Паводле тэстамэнту (1680) Сімяона Полацкага, той ахвяраваў на карысьць манастыра частку грошай. У 1691 у Мёрах збудавалі драўляны касьцёл (дзейнічаў да 1862). У XVIII ст. існавала 5 маёнткаў з назвай Меры, якія належалі Мірскім, Перасьвет-Солтанам, Беліковічам, Клотам, Зяновічам, Пуцятам[6].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мёры апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе атрымалі статус мястэчка[3] і зрабіліся цэнтрам воласьці Дзісенскага павету Менскай губэрні (з 1842 у Віленскай губэрні). Жыхары Мёраў бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні (1863—1864). У 1866 з мэтаю маскалізацыі краю царскія ўлады адкрылі ў мястэчку народную вучэльню, у якой настаўнічалі выхадцы з цэнтральнай Расеі. Станам на 1886 тут працавалі валасная ўправа, 3 карчмы; праходзілі 2 рэгулярныя кірмашы. На 1903 існавалі габрэйская вучэльня і царкоўна-прыходзкая школа. У 1907 у мястэчку збудавалі Ўсьпенскі касьцёл.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Мёры апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва[3]. Станам на 1927 тут працавалі 2 млыны, аптэка, 5 крамаў, запалкавая фабрыка. У1930 празь мястэчка прайшла чыгунка Варапаева — Друя.
У 1939 Мёры ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабіліся цэнтрам раёну (з 1944 у Полацкай, з 1954 у Маладэчанскай, з 1960 у Віцебскай вобласьці). У Другую Сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
7 жніўня 1957 Мёры атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, 7 жніўня 1972 — статус места. У 2003 адбылося ўрачыстае адкрыцьцё набярэжнай працягласьцю 500 м, якая зрабілася візытоўкай места. У 2006 у Мёры правялі прыродны газ.
Насельніцтва [рэдагаваць]

- XIX стагодзьдзе: 1886 — 110 чал.; 1897 — 145 чал.
- XX стагодзьдзе: 1903 — 135 чал.; 1927 — 422 чал.; 1959 — 1,9 тыс. чал.; 1970 — 5,7 тыс. чал.; 1991 — 9,1 тыс. чал.[7]; 1998 — 9,3 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2006 — 8,9 тыс. чал.; 2010 — 8,1 тыс. чал.
Адукацыя [рэдагаваць]
У Мёрах працуюць 3 сярэднія, дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў, дом дзіцячай творчасьці.
Культура [рэдагаваць]
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, раённы гістарычна-этнаграфічны музэй. З 2001 у Мёрах праводзіцца абласны тур рэспубліканскага фэсту нацыянальных культураў «Нас зьяднала зямля Беларусі».
Мас-мэдыя [рэдагаваць]
У месьце выдаецца раённая газэта «Мёрскія навіны» (да 2002 — «Сцяг працы»).
Забудова [рэдагаваць]
Забудова Мёраў пераважна 1-павярховая, будуюцца і 2—5-павярхоўкі. Першы генэральны плян забудовы паселішча склалі ў 1971, другі — у 1980. У месьце ўтварылася набярэжная. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў паўночна-заходняй і ўсходняй частках.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай, камбікормавай, першаснай апрацоўкі лёну прамысловасьці.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Мёраў |
|---|
|
Транспарт [рэдагаваць]
Празь Мёры праходзяць аўтамабільныя дарогі Р14 (Полацак — Браслаў) і Р18 (граніца Расеі — Шаркоўшчына — Казяны).
Турыстычная інфармацыя [рэдагаваць]
Дзейнічае Мёрскі гістарычна-этнаграфічны музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[8].
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1907)
Страчаная спадчына [рэдагаваць]
- Кляштар канонікаў рэгулярных латэранскіх (XVII ст.)
Галерэя [рэдагаваць]
- Краявіды Мёраў
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 234.
- ^ О городе на Миорский информационный портал
- ^ а б в Ермалёнак В. Міёры // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 131.
- ^ Ермалёнак В. Мёры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 311.
- ^ Ермалёнак В. Мёры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 311—312.
- ^ Ермалёнак В. Мёры // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 312.
- ^ Миоры // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Миоры // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9. С. 342.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Міёрскага р-на / Рэдкал. Г.М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 630 с.
- Русецкі А. Мастацкая культура Віцебскага Паазер’я: ад старажытнасці да пачатку XX стагоддзя. — Мн., 2005.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Miory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 484—485.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мёры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Мёры на Radzima.org
- м. Мёры на Westki.info
- Міёры на Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
- Здымкі на Globus.tut.by
|
||||||||