Мігел Вэлозу
| Мігел Вэлозу | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 траўня 1986 (27 гадоў) Каімбра, Партугалія |
|
| Рост | 180 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Кіеў | |
| Нумар | 4 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2010 2005—2006 2010—2012 2012— |
Спортынг → Алівайш і Маскавідзі (арэнда) Джэноа Дынама Кіеў |
98 (4) 28 (7) 49 (2) 0 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2007— | Партугалія | 29 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Міге́л Луі́ш Пі́нту Вэло́зу (па-партугальску: Miguel Luís Pinto Veloso; 11 траўня 1986, Каімбра, Партугалія) — партугальскі футбаліст, цэнтральны апорны паўабаронца ўкраінскага клюба «Дынама» й нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Зьмест |
Кар’ера[рэдагаваць]
«Спортынг»[рэдагаваць]
Вэлозу паспрабаваў пачаць сваю футбольную кар’еру ў «Бэнфіцы», дзе ягоны бацька Антоніё Вэлозу быў капітанам і гуляў на пазыцыі абаронцы на працягу многіх гадоў, але ня быў прыняты ў каманду з-за залішняй вагі. Пазьней ён быў прыняты ў склад галоўных супернікаў «Бэнфікі» — «Спортынг», дзе гуляў на працягу пяці гадоў, і ў сэзоне 2004—2005 гадоў яго ўзялі ў галоўную каманду. Сваю футбольную кар’еру Вялозу пачынаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
Для атрыманьня вопыту й навыкаў у 2005 годзе Мігел быў адпраўлены ў арэнду ў «Алівайш і Маскавідзі». У выніку добрай гульні, паказанай у клюбе другога дывізіёна, Вэлозу вярнуўся назад у «Спортынг». Дэбют Вэлозу за «Спортынг» адбыўся ў матчы Лізе чэмпіёнаў супраць «Інтэра». «Спортынг» перамог зь лікам 1:0, а Мігел быў прызнаны лепшым гульцом матчу. Вэлозу стаў праходзіць у асноўны склад каманды, вытрымліваючы канкурэнцыю з больш дасьведчанымі гульцамі, як то Тонэл, Андэрсан Полга, Куштодыю, Марка Канэйра.
У студзені 2007 года Вэлозу падоўжыў кантракт са «Спортынгам» да 2013 года[1].
«Джэноа»[рэдагаваць]
30 ліпеня 2010 года Мігел перайшоў у італьянскі клюб «Джэноа»[2][3].
«Дынама»[рэдагаваць]
4 ліпеня 2012 года Мігел перайшоў у склад украінскага клюба «Дынама», падпісаўшы з камандай чатырохгадовы кантракт[4].
Міжнародная кар’ера[рэдагаваць]
Пасьля добрага выступу Вэлозу на чэмпіянаце Эўропы сярод моладзевых камандаў у 2007 годзе, трэнэр зборнай Партугаліі Луіс Фэліпэ Скалары выклікаў Мігела ў асноўную каманду. Дэбют Вэлозу за зборную Партугаліі адбыўся 13 кастрычніка 2007 года ў матчы супраць зборнай Азэрбайджана.
Першы гол за нацыянальную каманду Мігел забіў 14 кастрычніка 2008 года ў адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Мальты.
Дасягненьні[рэдагаваць]
- Уладальнік Кубка Партугаліі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (2): 2007, 2008
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Біяграфія на сайце Sports.ru
- ^ Мигел Велозу официально перешёл в «Дженоа». championat.ru
- ^ Veloso ha firmato per il Grifone. genoacfc.it
- ^ Мигел Велозу – игрок «Динамо»!. fcdynamo.kiev.ua
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Мігел Вэлозу — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Прафайл на афіцыйным сайце ФК «Дженоа»
- Прафайл на сайце sports.ru
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Рыкарду (бр) · 2 Паўлу Фэрэйра · 3 Алвэш · 4 Басынгва · 5 Мэйра · 6 Мэйрэлеш · 7 Раналду · 8 Пэці · 9 Алмэйда · 10 Маўтыньню · 11 Сымаў · 12 Нуну (бр) · 13 Мігел · 14 Рыбэйру · 15 Пэпэ · 16 Карвалью · 17 Куарэжма · 18 Вэлозу · 19 Нані · 20 Дэку · 21 Нуну Гомэш · 22 Патрысію (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Скалары |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Паўлу Фэрэйра · 4 Раланду · 5 Дуда · 6 Карвалью · 7 Раналду · 8 Мэндэш · 9 Ліедсан · 10 Дані · 11 Сымаў · 12 Бэту (бр) · 13 Мігел · 14 Вэлозу · 15 Пэпэ · 16 Мэйрэлеш · 17 Амарым · 18 Алмэйда · 19 Тыягу · 20 Дэку · 21 Кошта · 22 Фэрнандэш (бр) · 23 Куэнтран · Трэнэр Кейраш |
||
|
|
||
|---|---|---|
|
1 Эдуарду (бр) · 2 Алвэш · 3 Пэпэ · 4 Вэлозу · 5 Куэнтран · 6 Куштодыю · 7 Раналду · 8 Маўтыньню · 9 Алмэйда · 10 Куарэжма · 11 Алівэйра · 12 Патрысію (бр) · 13 Кошта · 14 Раланду · 15 Мікаэл · 16 Мэйрэлеш · 17 Нані · 18 Варэла · 19 Лопіш · 20 Віяна · 21 Пэрэйра · 22 Бэту (бр) · 23 Паштыга · Трэнэр Паўлу Бэнту |
||
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |