Мідгард
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мідга́рд (Miðgarðr, Midgard) — «сярэдняя зямля» у скандынаўскай міталёгіі, сьвет, населены людзьмі.
Па легендах, Мідгард быў створаны Одзінам, Вілі і Ве зь мяса Іміра, а затым адгароджаны павекамі Іміра ад іншых царстваў. Вакол Мідгарда разьмешчаны сусьветны акіян, які немагчыма перасекчы і ў якім жыве вялікі марскі зьмей Ёрмунганд. Мідгард злучаны з Асгардам (краінай асаў) вясёлкавым мастом (Біўрэст).
Мідгард будзе разбураны ў выніку Рагнароку, апошняй бітвы.
| Гэта — накід артыкула па міталёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |