Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі
Міжнароднае Агенцтва па Атамнай Энэргіі (МААЭ) (па-ангельску: International Atomic Energy Agency) — арганізацыя, якая займаецца разьвіцьцём міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне мірнага выкарыстоўваньня атамнай энэргіі. Штаб-кватэра агенцтва знаходзіцца ў Вене (Аўстрыя), дадаткова існуе два рэгіянальныя бюро ў Таронта (Канада) і ў Токіё (Японія), а таксама лябараторыі ў Сэбэрсдорфе (Аўстрыя), Вене (Аўстрыя), Манака і Трыесьце (Італія).
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
МААЭ была заснавана як асобная арганізацыя 29 ліпеня 1957 году згодна з рашэньнем ААН ад 3 сьнежня 1955 году, а яе першым кіраўніком стаў Стэрлінг Коўл (ЗША). Статут МААЭ быў зацьверджаны на канфэрэнцыі ў Нью-Ёрку 23 кастрычніка 1956 году. З 1997 году агенцтвам кіруе Махамэд эль-Барадэй (Эгіпет), які ў 2005 годзе атрымаў для МААЭ Нобэлеўскую прэмію міру.
Арганізацыйная структура [рэдагаваць]
МААЭ уваходзіць у склад ААН, але не знаходзіцца пад яе непасрэдным кантролем, яе даклады прадстаўляюцца на разгляд Генэральнай Асамблеі ААН, а таксама Радзе Бясьпекі. Будова і функцыі МААЭ апісаны ў статуце агенцтва. Агенцтва складаецца з трох частак: Сакратарыят, Рада Кіраўнікоў, Генэральная Канфэрэнцыя.
Сфэра дзейнасьці [рэдагаваць]
МААЭ арганізоўвае міжнародныя навуковыя форумы для абмеркаваньня пытаньняў разьвіцьця атамнай энэргетыкі, накіроўвае ў розныя краіны сваіх спэцыялістаў для дапамогі ў дасьледчай працы, аказвае пасьрэдніцкія паслугі пры перадачы ядзернага абсталяваньня і матэрыялаў, назірае за тым, каб дапамога, якая прадстаўляецца агенцтвам не выкарыстоўвалася ў вайсковых мэтах. Значная ўвага ў дзейнасьці МААЭ ўдзяляецца пытаньням забесьпячэньня бясьпекі ядзерная энэргетыкі.
Не распаўсюджваньне ядзернай зброі [рэдагаваць]
Важнай мэтай дзейнасьці МААЭ зьяўляецца забесьпячэньне не распаўсюджваньне ядзернай зброі. Згодна з дамовай аб не распаўсюджваньні ядзернай зброі, МААЭ кантралюе выкананьне абавязкаў яе ўдзельнікаў. Кантроль МААЭ мае мэту не дапусьціць у краінах, якія не валодаюць ядзернай зброяй, выкарыстоўваць ядзерную энэргетыку для стварэньне ядзернай зброі. Удзельнікі дамовы, якія не валодаюць ядзернай зброяй, павінны заключыць з агенцтвам пагадненьне, якое дазволіць кантроль МААЭ у адносінах да ўсіх відаў іх атамнай дзейнасьці.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||