Міжнароднае бюро мер і ваг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Лягатып Міжнароднага бюро мер і ваг

Міжнароднае бюро мер і ваг, МБМВ (па-француску: Bureau International des Poids et Mesures, BIMP) — стала дзейсная міжнародная арганізацыя са штаб-кватэрай, разьмешчанай у горадзе Сэўр (прадмесьце Парыжа, Францыя).

Заснаванае ў 1875 г., разам з падпісаньнем Мэтрычнай канвэнцыі. Асноўная задача Бюро складаецца ў забесьпячэньні існаваньня адзінай сыстэмы вымярэнняў ва ўсіх краінах-удзельніцах гэтай канвэнцыі.

У МБМВ захоўваюцца міжнародныя эталёны асноўных адзінак і выконваюцца міжнародныя мэтралягічныя працы, зьвязаныя з распрацоўкай і захоўваньнем міжнародных эталонаў і параўноўваньнем нацыянальных эталёнаў з міжнароднымі і паміж сабой.

У МБМВ таксама праводзяцца дасьледаваньні ў вобласьці мэтралёгіі, накіраваныя на павелічэнне дакладнасьці вымярэньняў.

У розныя гады бюро ўзначальвалі вядомыя эўрапейскія навукоўцы: G. Govi (Італія, 1875—1877), J. Pernet (Швайцарыя, 1877—1879), O.-J. Broch (Нарвэгія, 1879—1889), J.-R. Benoit (Францыя, 1889—1915), C.-E. Guillaume (Швайцарыя, 1915—1936), A. Perard (Францыя, 1936—1951), C. Volet (Швайцарыя, 1951—1961), J. Terrien (Францыя, 1962—1977), P. Giacomo (Францыя, 1978—1988), T. J. Quinn (Вялікабрытанія, 1988—2003).

З 2004 году па сёньняшні дзень дырэктарам МБМВ зьяўляецца прафэсар Эндру Ўалард (A. J. Wallard), Вялікабрытанія.

Бюро фінансуецца краінамі-удзельніцамі Мэтрычнай канвэнцыі.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі