Міжнародная арганізацыя працы
| Міжнародная арганізацыя працы | |
| па-ангельску: International Labour Organization | |
| Абрэвіятура | МАП |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | Кастрычнік 1919 року |
| Юрыдычны статус | Міжнародная арганізацыя |
| Мэта | Дабрабыт прамысловых наёмных работнікаў |
| Штабкватэра | Жэнэва, Швайцарыя |
| Сяброўства | 183 дзяржавы |
| Афіцыйныя мовы | Ангельская, гішпанская, француская |
| Галоўны кіраўнік | Хуан Самавія |
| Кіроўны орган | Нарада |
| Сайт | www.ilo.org |
Міжнаро́дная арганіза́цыя пра́цы (МАП) — структурнае падразьдзяленьне Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў са штаб-кватэрай ў Жэнэве, Швайцарыя. Асноўная мэта арганізацыі — змаганьне за правы працоўных, паляпшэньне ўмоваў працы, спыненьне прымусовай дзіцячай працы, абарона правоў чалавека. МАП сталася падмуркам для прафсаюзнай дзейнасьці ў многіх краінах.
На сёньня сябрамі МАП зьяўляюцца 178 краінаў сьвету, у тым ліку і Беларусь.
Гісторыя [рэдагаваць]
Арганізацыя была створаная ў 1919 годзе і фармавалася падчас перамоваў па Вэрсальскай дамове, першапачаткова зьяўлялася часткай Лігі Нацый. МАП стала часткай ААН пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Ліга Нацыяў была скасаваная, і замест яе была створаная ААН.
Арганізацыя атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў 1969 годзе.
МАП і Беларусь [рэдагаваць]
У 2004 годзе сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць да Беларусі так званы «адмысловы параграф», што зьяўляецца адной з самых жорсткіх і надзвычайных мераў пакараньня, прадугледжаных статутам гэтай арганізацыі. У Беларусь была скіраваная камісія дасьледаваць стан з правамі прафсаюзаў, якая прызнала сапраўднымі факты парушэньня правоў незалежнага прафсаюзнага руху паводле 12 пунктаў. Да 1 чэрвеня 2005 году гэтыя рэкамэндацыі мусілі быць выкананы. Паводле разгляду вынікаў працы беларускага ўраду ў гэтым кірунку, 93-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пакінула адмысловы параграф па Беларусі бязь зьменаў і накіравала ў Беларусь кантрольную місію ў студзені 2006 году. Вынікам працы кантрольнай камісіі можа стаць рэкамэндацыя Эўразьвязу па адмене гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі, што можа каштаваць краіне стратай як найменей 250 мільёнаў эўра штогод.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Афіцыйны вэб-сайт (па-ангельску)
- Адмысловая камісія Міжнароднай арганізацыі працы падрыхтавала справаздачу аб парушэньнях правоў прафсаюзаў у Беларусі (12 кастрычніка 2004)
- Міжнародная арганізацыя працы зацьвердзіла справаздачу па Беларусі й выставіла беларускаму ўраду 12 рэкамэндацыяў (19 лістапада 2004)
- Дэлегацыя МАП праверыць выкананьне правоў незалежных прафсаюзаў (16 студзеня 2006)
- Прадстаўнікі камісіі МАП сустрэліся ў Менску з дэмакратычнымі прафсаюзамі (17 студзеня 2006)
|
|||||
Міжнародная арганізацыя працы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў