Міжнародны дзень леўшуноў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
13 жніўня Інтэрнацыяналам леўшуноў вызначаны як Міжнародны дзень леўшуноў. Упершыню адзначаўся 13 жніўня 1992 году па ініцыятыве брытанскага Клюбу леўшуноў, заснаванага ў 1990 годзе.
Мэты Дня леўшуноў [рэдагаваць]
Паводле зьвестак статыстыкі, каля 10 адсоткаў насельніцтва — леварукія. Сьвяткаваньне Дня леўшуноў перасьледуе наступныя мэты:
- распаўсюджваць веды пра тыя нязручнасьцяі, зь якімі сутыкаюцца леўшуны ў сьвеце, населеным пераважна праўшунамі;
- навучаць дызайнэраў і вытворцаў для забясьпечэньня камфорту і бясьпекі леўшуноў пры стварэньні новай прадукцыі і праектаваньні будынкаў;
- адзначаць тыя моцныя бакі і выгоды, якімі валодаюць леўшуны, і расьцярушваць тыя міты і забабоны, якія склаліся вакол леварукасьці ў шматлікіх культурах на працягу стагодзьдзяў і зьяўляюцца крыніцай перадузятага стаўленьня і сёньня;
- забясьпечваць максымальна вялікі асартымэнт інструмэнтаў і абсталяваньня, распрацаваных адмыслова для леварукіх людзей, каб зрабіць іх побыт прасьцейшым;
- дасьледаваць разнастайныя аспэкты леварукасьці.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Міжнародны дзень леўшуноў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў