Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнародны дзень помнікаў і мясьцінаў — адзначаецца 18 красавіка па ініцыятыве ІКАМОС. Адзначаць гэтае сьвята было прынята на Міжнароднай асамблеі ІКАМОС у 1983 годзе. Першы раз святкаваньне праводзілася 18 красавіка 1984 году.

18 красавіка, Смілавічы

Мэтай гэтага дня ёсьць павелічэньне абазнанасьці грамадзтва адносна разнастайнасьці сусьветнай спадчыны, і ўсьведамленьня неабходнасьці яе аховы.

У 1972 ЮНЕСКА прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, якая набыла моц у 1975 г. і да сучаснага моманту ратыфікаваная 184-мя краінамі (СССР - у 1988 г). Менавіта ў працяг гэтай дзейнасьці пачала дзейнічаць Міжнародная Рада па пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцінаў ICOMOS

У Беларусі пачынаючы з 2003 году толькі зарэгістраваны Беларускі камітэт ІКАМОС, МГА "Гісторыка" і шэраг іншых арганізацыяў заснавалі і працягваюць традыцыю адзначэньня Міжнароднага дню помнікаў і гістарычных мясьцінаў. Актыўнасьць скіраваная на асьвету грамадзянаў Беларусі, а таксама чыноўнікаў, у галіне Аховы спадчыны і ейнае значнасьці дзеля культуры і эканомікі нашай краіны.

Кожны год сьвята прысьвячаецца адной, канкрэтнай праблеме:

  • 2001: Захаваньне гістарычных вёсак.
  • 2002: Спадчына ХХ стагодзьдзя.
  • 2003: Культурная спадчына пад вадой.
  • 2004: Земляная архітэктура і спадчына.
  • 2005: 40 гадоў ІКАМОС.
  • 2006: Індустрыяльная спадчына.
  • 2007: Ландшафтная спадчына і помнікі прыроды.
  • 2008: Культавая архітэктура і сакральныя мясьціны.
  • 2009: 18 красавіка прысьвечана тэме «Спадчына і навука».
  • 2010: Помнікі сельскагаспадарчай культуры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]