Міжнародны кангрэс лінгвістаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Міжнаро́дны кангрэ́с лінгві́стаў (па-француску: Congrès international de linguistique) — штопяцігадовая міжнародная навуковая канфэрэнцыя, якая ладзіцца пад эгідай Міжнароднага пастаяннага камітэту лінгвістаў (CIPL). Першы кангрэс, на якім і быў заснаваны камітэт, адбыўся ў 1928 року ў Гаазе (Нідэрлянды)[1]. Апошні, 19-ы кангрэс адбыўся ў 2013 року ў Жэнэве (Швайцарыя)[2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На першым кангрэсе была падтрыманая прапанова зьбіраць падобныя канфэрэнцыі кожныя тры гады, і з мэтаю арганізацыі будучых канфэрэнцыяў і быў заснаваны Міжнародны пастаянны камітэт лінгвістаў. Найчасьцей ягонымі генэральнымі сакратарамі станавіліся нідэрляндзкія мовазнаўцы, за выняткам пэрыяду 1945—1964 рокаў, калі гэтую пасаду займаў нарвэскі прафэсар Альф Сомэрфэльт(no).

V Кангрэс быў азмрочаны пачаткам Другой сусьветнай вайны. У ваенны пэрыяд заплянаваныя на 1942 і 1945 рокі кангрэсы не праводзіліся[3].

З 1950-х шырокі ўдзел у кангрэсах пачынаюць браць савецкія навукоўцы[4]. З 1957 року кангрэсы зьбіраюцца кожныя пяць гадоў, колькасьць удзельнікаў павялічваецца ад дзьвюх-трох сотняў эўрапейцаў да прыкладна тысячы з усіх кантынэнтаў.

Мінулыя кангрэсы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Сьцяг Нідэрляндаў Гаага (10-15 красавіка 1928)[5]
  2. Сьцяг Швайцарыі Жэнэва (25-29 жніўня 1931)[6]
  3. Сьцяг Італіі Рым (19-26 верасьня 1933)[7]
  4. Сьцяг Даніі Капэнгаген (27 жніўня — 1 верасьня 1936)[8]
  5. Сьцяг Бэльгіі Брусэль (28 жніўня — 2 верасьня 1939)[9]
  6. Сьцяг Францыі Парыж (19-24 ліпеня 1948)[10]
  7. Сьцяг Вялікабрытаніі Лёндан (1-6 верасьня 1952)[11]
  8. Сьцяг Нарвэгіі Осьлё (5-9 жніўня 1957)[12]
  9. Сьцяг ЗША Кембрыдж (27—31 жніўня 1962)[9]
  10. Сьцяг Румыніі Бухарэст (28 жніўня — 2 верасьня 1967)[9]
  11. Сьцяг Італіі Балёньня (28 жніўня — 2 верасьня 1972)[9]
  12. Сьцяг Аўстрыі Вена (28 жніўня — 2 верасьня 1977)[13]
  13. Сьцяг Японіі Токіё (29 жніўня — 4 верасьня 1982)[14]
  14. Сьцяг Нямеччыны Бэрлін (10-15 жніўня 1987)[15]
  15. Сьцяг Канады Квэбэк (9-14 жніўня 1992)[16]
  16. Сьцяг Францыі Парыж (20-27 ліпеня 1997)
  17. Сьцяг Рэспублікі Карэя Сэул (21-26 ліпеня 2008)[17]
  18. Сьцяг Швайцарыі Жэнэва (21-27 ліпеня 2013)[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Permanent International Committee of Linguists (CIPL)(анг.). Comité International Permanent des Linguistes. Праверана 17 студзеня 2014 г.
  2. ^ а б Congrès International des Linguistes: Accueil(фр.). Comité International Permanent des Linguistes. Праверана 17 студзеня 2014 г.
  3. ^ Linguistic Bibliograpy - its history and recent developments(анг.). Comité International Permanent des Linguistes. Праверана 17 студзеня 2014 г.
  4. ^ Лингвистические конгрессы(рас.) Вялікая Савецкая энцыкляпэдыя. ЯндэксПраверана 24 студзеня 2014 г.
  5. ^ Actes du premier Congrès international de linguistes : à La Haye, du 10-15 avril 1928. — Leiden: A. W. Sijthoff, 1930.
  6. ^ Actes du deuxième Congres international de linguistes, Genève 25.-29. aout 1931. — Paris: A. Maisonneuve, 1933. — 254 с.
  7. ^ Bruno Migliorini, Vittore Pisani. Actes du IIIème Congrès international de linguistes: (Rome, 19-26 septembre 1933-XI). — F. Le Monnier, 1935. — 449 с.
  8. ^ Actes du quatrième Congrès international de linguistes : tenu à Copenhague du 27 août au 1er septembre 1936. — Kobenhavn: E. Munksgaard, 1938. — 305 с.
  9. ^ а б в г Žarko Muljačić. Standardization in Romance // Bilingualism and Linguistic Conflict in Romance / Rebecca Posner, John N. Green. — Walter de Gruyter, 1993. — С. 98. — ISBN 9783110117240
  10. ^ Congrés — Acta Linguistica — Volume 5, Issue 1 Taylor & Francis Online Праверана 24 студзеня 2014 г.
  11. ^ Proceedings of the seventh International Congress of Linguists : London, 1-6 September 1952 = [Actes du septième Congrès international des linguistes](анг.). WorldCat. Праверана 24 студзеня 2014 г.
  12. ^ Melanges Linguistiques, Publies a L' Occasion Du VIII Congres International Des Linguistes a Oslo, Du 5 Au 9 Aout 1957 / Iorgu Iordan. — Academia Republicii Socialiste România, 1957. — 301 с.
  13. ^ Proceedings of the twelfth International congress of linguistics : Vienna, August 28 - September 2, 1977 = [Akten des XII. Internationalen Linguistenkongresses = [Actes du XIIe Congrès international des linguistes]](анг.). WorldCat. Праверана 17 студзеня 2014 г.
  14. ^ Proceedings of the XIIIth International Congress of Linguists = Actes du XIIIe congrès international des linguistes : August 29-September 4, 1982, Tokyo(анг.). WorldCat. Праверана 17 студзеня 2014 г.
  15. ^ Numéro spécial publié à l'occasion du XIV. Congrès International des Linguistes: Berlin du 10 au 15 aout 1987. — Ed. Acad. R.S. Romania, 1987. — 102 с.
  16. ^ Les langues menacées : actes du XVe Congrès international des linguistes, Québec, Université Laval, 9-14 août 1992(анг.). WorldCat. Праверана 17 студзеня 2014 г.
  17. ^ CIL18 in Seoul Korea(анг.). Comité International Permanent des Linguistes. Праверана 17 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]