Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мінаў
Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мінаў — аб’яднаньне грамадзкіх арганізацыяў, якія выступаюць за забарону вытворчасьці і выкарыстаньня супрапяхотных мінаў.
Рух быў заснавана ў 1992 годзе, аб’яднаў агульнымі інтарэсамі «Х’юман райтс вотч», «Мэдыка інтэрнэшнл», Міжнародную арганізацыю інвалідаў (анг.: Handicap International), Фонд амэрыканскіх ветэранаў В’етнамскай вайны і іншыя арганізацыі. На сёньняшні дзень у рух уваходзіць больш за 1400 групаў, якія дзейнічаюць у больш за 90 краінах сьвету. Арганізацыйная структура руху ўключае ў сябе кіруючы камітэт, які складаецца з чатырох чальцоў, кансультатыўны савет (21 чалавек) і пяць прадстаўнікоў.
У 1997 годзе намаганьнямі руху быў падпісаны Атаўскі дагавор аб забароне супрацьпяхотных мінаў, які ўступіў у сілу ў 1999 годзе. На дадзены момант дагавор быў ратыфікаваны 156 краінамі.
|
|||||
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мінаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў