Мікалай Сванідзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Сванідзэ
рас. Николай Сванидзе
Імя пры нараджэньні рас. Николай Карлович Сванидзе
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 2 красавіка 1955 (68 гадоў)
Месца нараджэньня Масква, РСФСР, СССР
Грамадзянства Расея
Месца вучобы
Занятак журналіст, вядовец, грамадзкі дзяяч, тэлежурналіст
Месца працы
Маці Адэлаіда Анатолеўна Сванідзэ[d]
Узнагароды Ордэн Пашаны, Ордэн За асабістую мужнасьць, Тэфи

Мікалай Сванідзэ (па-расейску: Николай Карлович Сванидзе; нарадзіўся 2 красавіка 1955 году, Масква) — расейскі тэлежурналіст, гісторык, вядоўца тэлевізійных праграмаў «Люстэрка», «Падрабязнасьці», «Кантрасты», «Суд часу» (на Пятым канале з 2010 па студзень 2011 году), «Гістарычны працэс». Аўтар цыклю дакумэнтальных перадачаў пра гісторыю Расеі «Гістарычныя хронікі з Мікалаем Сванідзэ» на канале «Расея». Чалец Грамадзкай палаты Расейскай Фэдэрацыі. З 2009 году да ліквідацыі камісіі ў 2012 году — чалец Камісіі па процідзеяньні спробам фальсіфікацыі гісторыі ў шкоду інтарэсам Расеі. Выкладчык Маскоўскага інстытуту тэлебачаньня й радыёвяшчаньня «Астанкіна».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Названы ў гонар дзеда — расстралянага ў 1937 годзе партыйнага дзеяча Мікалая Самсонавіча Сванідзэ. Бабуля Сванідзэ па бацькаўскай галіне — Цыля Язэпаўна была чальцом партыі бальшавікоў. Па словах Мікалая Сванідзэ, яна ненавідзела Сталіна.

Скончыў 56-ю маскоўскую спэцыялізаваную школу з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Скончыў гістарычны факультэт МДУ (1977), адмысловасьць гісторык. Працаваў у Інстытуце ЗША і Канады РАНАВ.

На расейскім тэлебачаньні — з 1991 году. У 1999 годзе — вядоўца аналітычнае праграмы на РТР. З 1996 году — намесьнік старшыні, а зь лютага 1997 па травень 1998 году — старшыня ВГТРК. Аўтар і кіроўны цыклю гістарычных тэлевізійных праграмаў і тэлестужкаў.

Чалец бюро Саюзу журналістаў Масквы.

Зь лістападу 2005 году да траўня 2014 году — чалец Грамадзкае палаты Расейскае Фэдэрацыі, у складзе Камісіі па камунікацыях, інфармацыйнай палітыцы й свабоды слова ў сродках масавае інфармацыі[1]. Займаў пасады чальца Рады Грамадзкае палаты Расейскае Фэдэрацыі, старшыні камісіі Грамадзкае палаты па міжнацыянальных адносінах і волі сумленьня, чалец міжкамісійнае працоўнае групы па міжнароднай дзейнасьці Грамадзкае палаты, чальца камісіі Грамадзкае палаты па грамадзкім кантролі за дзейнасьцю праваахоўных органаў і рэфармаваньнем судова-прававое сыстэмы з правам дарадчага голасу[2].

Падтрымлівае меркаваньне, што нацыянальная большасьць абавязана клапаціцца пра праблемы нацыянальных меншасьцяў, паколькі большасьць — больш і мацней:

« Расеец ў Чачні павінен сябе адчуваць камфортна, гэтак жа як і чачэнец — у Маскве (з інтэрвію ў перадачы Глеба П’яных канала НТБ, прысьвечанае суду над «Чорнымі каршакамі»). »

У 2006 годзе зьняўся ў кіно, згуляўшы ролю Алёшы Сванідзэ, брата першае жонкі Сталіна Ката Сванідзэ ў тэлесэрыяле «Жонка Сталіна»[3].

З 2007 году ўзначальвае кафэдру журналістыкі факультэта журналістыкі РГГУ.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ордэн Пашаны (14 траўня 2001 году) — за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё расейскага тэлебачаньня й радыёвяшчаньня
  • Ордэн «За асабістую мужнасьць» (17 студзеня 1994 году) — за мужнасьць і самаадданасьць, выяўленыя пры выкананьні прафэсійнага абавязку ва ўмовах, спалучаных з рызыкаю для жыцьця
  • Мэдаль Упаўнаважанага па правах чалавека ў Расейскай Фэдэрацыі «Сьпяшаецеся рабіць дабро» (2007) год [4]
  • Ляўрэат прэміі ТЭФІ ў намінацыі «Вядоўца інфармацыйнае праграмы» (1995)[5]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэрал-маёр КДБ СССР у адстаўцы Юры Драздоў адзначыў, што ён зь цікавасьцю глядзеў перадачу «Суд часу» з удзелам Сванідзэ, які, па меркаваньні Драздова, «рэгулярна знарок замоўчвае пра важныя факты, ну, а калі суразмоўца яму пра іх нагадвае, то ён яго хутка абрывае». Па яго меркаваньні, Сванідзэ ў гэтай перадачы дэманстраваў «прынцып выбарковае памяці ў стаўленьні гісторыі», а таксама «глыбіню працы амэрыканцаў па ажыцьцяўленьні апэрацыі ўплыву на адваротны бок». Пры гэтым Драздоў растлумачыў, што ў ЗША распрацавана «вельмі цікавая сыстэма ўплыву на вялікія людзкія масівы, для таго, каб пераканаць іх прыняць амэрыканскі пункт гледжаньня па той ці іншай нагодзе»[7].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бацька — Карл Сванідзэ (нар. 1921), адзін з кіраўнікоў Палітвыдату пры ЦК КПСС.
  • Маці — Адэляіда Сванідзэ (нар. 1929), гісторык-мэдыевіст, адмысловец па Скандынавіі, выклядае ў МДУ і РГГУ.
  • Жонка — Марына Жукава, журналіст, галоўны рэдактар тэлепраграмы «Люстэрка»[8][9].
  • Сын — Андрэй.

Сьпіс твораў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]