Мікалайчыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалайчыкі

Мікала́йчыкі (па-ўкраінску: миколайчики) — ласункі, традыцыйная страва на «зімовага Міколу» ў славянаў, у прыватнасьці ва Ўкраіне[1]. Гатуюць гэтае печыва зь мядовага цеста са спэцыямі. Найчасьцей выразаюць печыва ў форме Сьвятога Мікалая, сярод іншых варыянтаў — Сонца, зоркі, Месяц, ялінкі, птушкі, анёлы, казакі і да т. п.[2] Пасьля выпяканьня магчыма пакрыцьцё цукровай ці шакаляднай глязурай.

Падобныя стравы сустракаюцца таксама ў Люксэмбургу (боксэманэрхэр), Нямеччыне (вэкман, штутэнкерль), Францыі (маналя, манэле, Жан Баном), Швайцарыі (грыцьцібэнц).

Рэцэпт прыгатаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цукар расчыніць у невялікай колькасьці вады, пакласьці мяту і на воднай лазьні прыгатаваць сіроп. Мяту выняць.

Калі сіроп ахалоне, дадаць мёд, соду і ўзьбіваць усё разам да аднароднае масы, дадаючы маргарын, прасеяную муку, спэцыі, гарэлку, соль. Вымешваць да мяккасьці, пасьля паставіць на 20—30 хвілін у халоднае месца, накрыўшы сурвэткаю.

Цеста падзяліць на кавалкі, кожны раскачаць таўшчынёю 0,5—1 см, выразаць фігуркі. Выкласьці на бляху, пасыпаную мукой, выпякаць да гатоўнасьці.

Печыва можна ўпрыгожыць каляровай палівай або цукровай пудраю. Для прыгатаваньня палівы трэба зварыць цукар у вадзе (2:1), пакуль сіроп ня будзе цягнуцца з лыжкі, як тоўстая нітка. У атрыманы сіроп можна дадаць трохі ваніліну ці карыцы.

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Анатолий Яни. (17 сьнежня 2012) Откуда берутся «николайчики»? (рас.) Изба-читальня Праверана 18 сьнежня 2012 г.
  2. ^ Як приготувати ïстівні «миколайчики» (укр.). Рівненська газета (18 сьнежня 2011). Праверана 18 сьнежня 2012 г. Архіўная копія ад 18.03.2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Миколайчики»  (укр.) // Украïнська традиційна кухня. — Киïв: Балтія Друк.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]