Мікалай Гарын-Міхайлоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікалай Гарын-Міхайлоўскі
Николай Георгиевич Гарин-Михайловский
Garin.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Николай Георгиевич Михайловский
Псэўданімы Н. Гарин
Нарадзіўся 20 лютага [ст. ст. 8 лютага] 1852
Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Памёр 10 сьнежня [ст. ст. 27 лістапада] 1906 (54 года)
Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, эсэіст, інжынэр, чыгуначны канструктар
Гады творчасьці 18921906
Напрамак рэалізм
Дэбют «Детство Тёмы»
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах

Мікала́й Га́рын-Міхайло́ўскі (па-расейску: Николай Георгиевич Гарин-Михайловский; 8 лютага (20 лютага) 1852, Санкт-Пецярбург — 27 лістапада (10 сьнежня) 1906, Санкт-Пецярбург) — расейскі пісьменьнік і інжынэр

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў старажытнай дваранскай сям'і, яго ахрышчвалі цар Мікалай I і маці рэвалюцыянэркі Веры Засуліч.

Вучыўся ў адэскай Рышэльеўскай гімназіі, на юрыдычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту, адкуль перайшоў у Інстытут шляхоў паведамленьня (скончыў у 1878 годзе). Праслужыўшы каля 4 год у Баўгарыі і пры ўзьвядзеньні Батумскага порта, ён пажадаў «сесьці на зямлю» і правёў 3 гады ў вёсцы, у Самарскай губэрні, але гаспадарства не на звычайных пачатках не пайшло на лад, і ён ізноў паступіў на службу, прыняўшы ўдзел у будаўніцтве Трансіба.

Заўчасна сканчаўся ў Пецярбургу падчас паседжаньня ў рэдакцыі легальнага бальшэвіцкага часопіса «Весьнік жыцьця» ад паралюша сэрца. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Волкавых могілак.

Інжынэрна-будаўнічая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1891 годзе Гарын-Міхайлоўскі кіраваў вышуквальнай партыяй, якая выбірала месца для будаўніцтва чыгуначнага маста праз Обь для Транссыбірскай магістралі, і менавіта ён адхіліў варыянт узьвядзеньня гэтага збудаваньня ў раёне Томска. Гэтае рашэньне ў далейшым прывяло да выбару ўчастка на тэрыторыі будучага Навасыбірска і сыграла важную ролю ў разьвіцьці горада.

Існуе легенда, што на адным з участкаў будаўніцтва чыгункі інжынэры сутыкнуліся з наступнай праблемай: неабходна было абагнуць буйны холм ці ўцёс, абраўшы для гэтага найболей кароткую траекторыю (бо кошт кожнага мэтра чыгункі быў вельмі высокім). Гарын-Міхайлоўскі паведаміў, што ўвесь дзень назіраў за птушкамі — дакладней, за тым, якім шляхам яна абляталі холм. Ён падлічыў, што яны лятаюць больш кароткім шляхам, эканомячы высілкі, і вырашыў скарыстацца іх маршрутам. У далейшым дакладныя разьлікі, заснаваныя на касьмічных здымках, паказалі, што рашэньне Гарына-Міхайлоўскага, прынятае па назіраньню за птушкамі, было верным.

Літаратурная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На літаратурную ніву выступіў у 1892 аповесьцю «Детство Тёмы», якая мела вялікі посьпех, і апавяданьнем «Несколько лет в деревне». У часопісе «Русском богатстве ён надрукаваў затым працяг аповесьці «Детства Тёмы» — аповесьць «Гимназисты», і пасьля аповесьць «Студенты» — працяг «Гимназистов». Апошняя частка тэтралёгіі — «Инженеры» была надрукаваная ў 1907. «Деревенские панорамы» і іншыя аповеды выйшлі асобна пад загалоўкам «Очерки и рассказы» (Пецярбург, 1893—1895); асобна выдадзеныя таксама «Гимназисты» (Пецярбург, 1895). Як спэцыяліст-інжынэр, Мікалай Міхайлоўскі палка адстойваў у «Новом времени», «Русской жизни» і інш. выданьнях пабудову таннай чыгункі.

Падарожнічаў па Далёкаму Ўсходу, пакіную пуцявыя зацемкі «По Корее, Маньчжурии и Ляодунскому полуострову» (1899), «Корейские сказки» (выд. 1899).

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарын-Міхайлоўскі, Мікалай Георгіевіч. Дзяцінства Цёмы: Апавяданні / Н.Гарын; Пер. О.І.Сакалоўская, 1949.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]