Мікалай Зайчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зайчанка.
Мікалай Зайчанка
Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь
24 сьнежня 2003 — 4 сьнежня 2009
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Андрэй Кабякоў
Наступнік: Мікалай Снапкоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1948(1948)
г. п. Градзекава, Прыморскі край
Адукацыя:
Узнагароды:
Мэдаль «За працоўныя заслугі»
Мэдаль «За працоўныя заслугі»

Мікалай Зайчанка (нарадзіўся ў 1948 годзе) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь (24 сьнежня 2003 — 4 сьнежня 2009).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. п. Градзекава Прыморскага краю (Расея). Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Па спэцыяльнасьці інжынэр-эканаміст. Кандыдат эканамічных навук.

Працаваў інжынэрам, старэйшым інжынэрам Інстытуту праблем надзейнасьці і даўгавечнасьці машын АН БССР, старэйшым эканамістам, малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі АН БССР. Быў асьпірантам гэтага інстытуту.

У 1981—1994 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сэктара мэтадалёгіі і мэтадаў фармаваньня і рэалізацыі мэтавых комплексных праграм навукова-дасьледчага эканамічнага інстытуту (НДЭІ) Дзяржпляна БССР, намесьнікам дырэктара па навуковай працы НДЭІ Дзяржэканомпляна БССР. У 1994—1996 гадах — намесьнік дырэктара па навуковай працы НДЭІ Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1996—1997 гадах — намесьнік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 1997—2003 гадах — першым намесьнік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

24 сьнежня 2003 году — 4 сьнежня 2009 году[1] — міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» (2006)[2].

Цытата году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе аналітычны цэнтар «Стратэгія» прызнаў «Цытатай году» лютаўскае выказваньне міністра эканомікі Мікалая Зайчанка:

«Мы павінны разглядаць нашу эканоміку такой, якая яна ёсьць, і рэфармаваць яе так, як яна можа быць зьмененая, і паступова рабіць яе такой, якой яна павінна быць».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]