Мікалай Радзівіл «Руды»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікалай Радзівіл
Mikałaj Radzivił Rudy. Мікалай Радзівіл Руды.jpg
Партрэт Мікалая Радзівіла «Рудога», XVII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1512
Нясьвіж
Памёр: 27 красавіка 1584
Вільня
Род: Радзівілы
Бацькі: Юры Радзівіл
Барбара з Колаў
Жонка: Кацярына з Івінскіх
Дзеці: Мікалай, Крыштап

Мікалай Радзівіл (мянушка «Руды»; 1512, Нясьвіж — 27 красавіка 1584, Вільня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (15441551), лоўчы вялікі літоўскі (15461554), ваявода троцкі (15501566) і віленскі (15661579), гетман (15531566 і з 1577) і канцлер вялікі літоўскі (15661579).

Па сьмерці бацькі (1541) атрымаў вялікую спадчыну, у тым ліку Біржы, Жупраны, Дубінкі і дзясяткі іншых маёнткаў. За заслугі перад радзімай быў узнагароджаны местамі Барысавам, Лідай, Мазыром, Ашмянамі, Койданавам і іншымі тэрыторыямі. Князь Сьвятой Рымскай Імпэрыі на Біржах і Дубінках (1574).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, сын Юрыя «Геркулеса», гетмана вялікага літоўскага, і Барбары з Колаў. Меў сястру Барбару і стрыечнага брата Мікалая «Чорнага».

Атрымаў хатнюю адукацыю, ведаў беларускую[1], польскую і лацінскую мовы.

М. Радзівіл. Фрагмэнт карціны Яна Матэйкі «Люблінская унія», 1869

Браў удзел у вайне з Маскоўскай дзяржавай (15341537), у тым ліку ў аблозе Старадуба (1535).

Значна павялічыў свой уплыў у дзяржаве ў выніку шлюбу сястры Барбары зь вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам (1547). У 1549 атрымаў правы вялікакняскага намесьніка з рэзыдэнцыяй у Вільні. Дзейнічаў разам з стрыечным братам Мікалаем «Чорным».

З 1561 удзельнічаў у Інфлянцкай вайне. Камандаваў войскам Вялікага Княства ў пераможнай бітве на рацэ Уле (1564).

Быў супраціўнікам Люблінскай уніі і прыхільнікам захаваньня самастойнасьці Вялікага Княства Літоўскага ў складзе саюзнай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Даводзіў каралю: «Якая ж гэта будзе унія Літвы з Польшчай, калі ад Літвы адарвалі шмат рэгіёнаў дэкрэтамі. Пасьля гэтага можна сказаць, што Літвы больш не існуе, а разам з гэтым і нейкай уніі». Ад’язджаючы з Кракава пасьля таго, як скончыліся перамовы, з болем і горыччу сказаў: «Нават вораг падчас перамір’я не парушае ўласнасьці, а нас, жывучых у вечным міры і братэрстве з вамі, вы, палякі, пазбавілі гэтага права. Справядлівасьці на зямлі мала! Але Бог такой няпраўды з намі не прапусціць: рана альбо позна, але расплата будзе!»[2]. У далейшым на Люблінскі сойм не паехаў і не падпісаў акту ўніі[1].

У часе кампаніі Стэфана Баторыя падтрымаў новага гаспадара. Узяў Вэндэн і Вялікія Лукі, удзельнічаў у аблозе Пскова.

Адным зь першых сярод уплывовых магнатаў прыняў кальвінізм, істотна паўплываў на распаўсюджваньне і прапаганду рэфармацыйных ідэяў. Заснаваў найвышэйшую школу для кальвінісцкай моладзі. Шмат вядомых палітычных і рэлігійных дзеячоў прысьвяцілі яму свае творы. Нават пісьменьнікі-каталікі славілі яго за перамогу пад Вулай.

У шлюбе з Кацярынай Івінскай меў сыноў Мікалая і Крыштапа.

Памёр у Вільні ў 1584 годзе. Пазьней князя пахавалі ў Дубінках у кальвінскім зборы.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Грыцкевіч А. Радзівіл Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 493.
  2. ^ Шышыгіна-Патоцкая К. Нясвіж і Радзівілы. Мн.: «Беларусь», 2007. [1]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікалай Радзівіл «Руды»сховішча мультымэдыйных матэрыялаў