Мікалай Радзівіл «Стары»
| Мікалай Радзівіл | |
Мікалай Радзівіл «Стары». Невядомы мастак, XVII ст. |
|
Герб «Трубы» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | каля 1440 |
| Памёр: | 16 ліпеня 1509 |
| Род: | Радзівілы |
| Бацькі: | Радзівіл Осьцікавіч |
| Жонка: | Соф’я з Манівідаў Соф’я з Заслаўскіх Соф’я з Рагацінскіх |
| Дзеці: | ад 1-га шлюбу: Войцех, Ганна, Мікалай, Юры, Ян |
Мікалай Радзівіл (Мікалай Радзівілавіч, мянушка «Стары»; каля 1440[1] — 16 ліпеня 1509) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Намесьнік смаленскі (1482—1486) і наваградзкі (1488—1490), кашталян троцкі (1488—1491), ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі (з 1492).
Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і іншымі на тэрыторыі сучаснай Летувы; Жупранамі, Геранёнамі каля Ашмянаў, Нягневічамі, воласьцю Бобрык на Прыпяці. У канцы жыцьця атрымаў Райгорад і Гонядзь на Падляшшы, якія раней належалі М. Глінскаму[2].
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Прадстаўнік шляхецкага роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Радзівіла Осьцікавіча, кашталяна віленскага. Стварыў вялікую лятыфундыю, якая заклала падмурак магутнасьці роду.
З 1481 году займаў пасаду намесьніка смаленскага. У 1488 як кашталян троцкі і намесьнік наваградзкі ўвайшоў у склад Рады Вялікага Княства Літоўскага. Неўзабаве вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1492 заняў пасады ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага[3].
Выконваючы тэстамэнт вялікага князя Казімера, у 1492 забясьпечыў пераход стальца да Аляксандра. Выступаў за шлюб апошняга з Аленай Іванаўнай, дачкой маскоўскага гаспадара Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. Кіраваў дзяржавай пры адсутнасці вялікага князя. Паводле тэстамэнту Аляксандра, спрыяў перадачы ў 1506 стальца да Жыгімонта Старога.
Першы раз ажаніўся з Соф’яй, дачкой ваяводы віленскага І. Манівіда, другі — з Соф'яй, дачкой князя І. Заслаўскага, трэці — з Соф'яй (Хвядорай), дачкой князя І. Рагацінскага. У першым шлюбе меў дачку Ганну, а таксама сыноў Мікалая, Яна, Войцеха і Юрыя[4].
Ад трох ягоных сыноў пайшлі асобныя лініі роду Радзівілаў:
- Першая (старэйшая) з тытулам князёў на Гонядзі (цяпер Польшча) і Мядзелі (Беларусь) пайшла ад старэйшага сына Мікалая, згасла ў 1542
- Другая (фактычна малодшая), з тытулам князёў на Біржах і Дубінках (Летува) — ад Юрыя Радзівіла «Геркулеса Літоўскага», згасла ў 1669.
- Трэцяя, з тытулам князёў на Нясьвіжы (Беларусь) і Алыцы (Украіна) — ад Яна «Барадатага»
Галерэя [рэдагаваць]
- Іканаграфія Мікалая Радзівіла «Старога»
-
Невядомы мастак, да 1930
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Гісторыя роду Радзівілаў. ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». Праверана 8 лістапада 2010 г.
- ^ Насевіч В. А. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.
- ^ Радзівіл Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 492—493.
- ^ Радзівіл Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 493.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мікалай Радзівіл «Стары» — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||