Мікалай Радзівіл Чорны (манэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Па́мятная манэ́та «Мікала́й Радзіві́л Чо́рны» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі, уведзеныя ў абарачэньне 4 лютага 2015 году. Манэты выбітыя са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікел. — 1 рубель.

Манэты выбітыя з нагоды 500-х угодкаў зь дня нараджэньня Мікалая Радзівіла Чорнага. Уваходзяць у сэрыю «Ўмацаваньне і абарона дзяржавы».

Наміналы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Срэбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33,63 г
  • вага чыстага срэбра: 31,1 г
  • дыямэтар: 38,61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 2000 асобнікаў

Медна-нікелевая[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манэты маюць форму кола, зь пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружыне. На бакавой паверхні манэтаў надпіс: «УМАЦАВАННЕ І АБАРОНА ДЗЯРЖАВЫ».

  • Авэрс: рэльефны відарыс Дзяржаўнага гербу Беларусі і па коле надпіс: «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; у цэнтры — сцэна ўручэньня Мікалаю Радзівілу Чорнаму княскага тытулу Сьвятой Рымскай імпэрыі на фоне тытульнага аркушу Берасьцейскае Бібліі; пад ёй — намінал 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай) і год біцьця; справа на срэбнай манеце — проба сплаву.
  • Рэвэрс: у цэнтры — рэльефная выява Мікалая Радзівіла Чорнага і ягоны герб; па коле ў два радкі надпісы: МІКАЛАЙ РАДЗІВІЛ ЧОРНЫ і 1515—1565 (гады жыцьця).

Дызайн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мынца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]