Мікалай Радзівіл (1470—1521)
| Мікалай Радзівіл | |
Мікалай Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст. |
|
Герб «Трубы» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | каля 1470 |
| Памёр: | 1521 |
| Род: | Радзівілы |
| Бацькі: | Мікалай Радзівіл «Стары» Соф’я з Манівідаў |
| Жонка: | Альжбета з Саковічаў |
| Дзеці: | Мікалай, Соф'я, Станіслаў, Ян |
Мікалай Радзівіл (мянушка «amor Poloniae»; каля 1470 — 1521) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1488—1493), падчашы (1493—1505) і маршалак вялікі літоўскі (1505), ваявода троцкі (1505—1510) і віленскі (з 1510), канцлер вялікі літоўскі (з 1510)[1]. Заснавальнік гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў.
Меў шматлікія маёнткі на тэрыторыі сучаснай Летувы (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы[1] і інш.), на Падляшшы (Гонядзь, Райгорад, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладэчна, трымаў Бабруйскую воласьць, Бельскае староства. Князь Сьвятой Рымскай імпэрыі на Гонядзі і Мядзелі (1518).
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Сын Мікалая Радзівіла «Старога», канцлера вялікага літоўскага, і Соф’і з Манівідаў. Меў братоў Яна, Войцеха, Юрыя і сястру Ганну.
Удзельнічаў у маскоўска-літоўскіх войнах 1500—1503, 1507—1508 і 1512—1522 гадоў, у бітве пры Ведрашы (1500), Клецкай бітве (1506) з татарамі.
У 1515 узначальваў пасольства Вялікага Княства Літоўскага на зьезьдзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене.
У 1518 атрымаў ад імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Максіміляна I тытул князя «на Гонядзі і Мядзелі».
Змагаўся за ўладу з Альбэртам Гаштольдам, быў адным з выдаўцоў першага Статуту Вялікага Княства Літоўскага (1529).
Ажаніўся з Альжбетай Саковіч. У шлюбе меў сыноў Яна, Мікалая і Станіслава, а таксама 3 дачок[1].
Галерэя [рэдагаваць]
- Іканаграфія Мікалая Радзівіла
-
З фрэскі касьцёла Сьв. Юрыя ў Вільні
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Радзівіл Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 493.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мікалай Радзівіл (1470—1521) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||