Мікалай Сванідзэ
| Мікалай Сванідзэ | |
| па-расейску: Николай Сванидзе | |
| Імя пры нараджэньні | па-расейску: Николай Карлович Сванидзе |
|---|---|
| Род дзейнасьці | журналіст |
| Дата нараджэньня | 2 красавіка 1955 (58 гадоў) |
| Месца нараджэньня | Масква, РСФСР, СССР |
| Грамадзянства | Расея |
| Узнагароды | Ордэн Пашаны, Ордэн За асабістую мужнасьць, Тэфи |
Мікалай Сванідзэ (па-расейску: Николай Карлович Сванидзе; нарадзіўся 2 красавіка 1955 году, Масква) — расейскі тэлежурналіст, гісторык, вядоўца тэлевізійных праграмаў «Люстэрка», «Падрабязнасьці», «Кантрасты», «Суд часу» (на Пятым канале з 2010 па студзень 2011 году), «Гістарычны працэс». Аўтар цыклю дакумэнтальных перадачаў пра гісторыю Расеі «Гістарычныя хронікі з Мікалаем Сванідзэ» на канале «Расея». Чалец Грамадзкай палаты Расейскай Фэдэрацыі. З 2009 году да ліквідацыі камісіі ў 2012 году — чалец Камісіі па процідзеяньні спробам фальсіфікацыі гісторыі ў шкоду інтарэсам Расеі. Выкладчык Маскоўскага інстытуту тэлебачаньня й радыёвяшчаньня «Астанкіна».
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Названы ў гонар дзеду — расстралянага ў 1937годзе партыйнага дзеяча Мікалая Самсонавіча Сванідзэ. Бабуля Сванідзэ па бацькаўскай галіне — Цыля Язэпаўна была чальцом партыі бальшавікоў. Па словах Мікалая Сванідзэ, яна ненавідзела Сталіна.
Скончыў 56-ю маскоўскую спэцыялізаваную школу з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Скончыў гістарычны факультэт МДУ (1977), адмысловасьць гісторык. Працаваў у Інстытуце ЗША і Канады РАНАВ.
На расейскім тэлебачанЬні — з 1991 году. У 1999 годзе — вядоўца аналітычнае праграмы на РТР. З 1996 году — намесьнік старшыні, а зь лютага 1997 па травень 1998году — старшыня ВГТРК. Аўтар і кіроўны цыклю гістарычных тэлевізійных праграмаў і тэлестужкаў.
Чалец бюро Саюзу журналістаў Масквы.
Зь лістападу 2005 году — чалец Грамадзкае палаты Расейскае Фэдэрацыі, у складзе Камісіі па камунікацыях, інфармацыйнай палітыцы й свабоды слова ў сродках масавае інфармацыі[1].
У наш час — чалец Рады Грамадскае палаты Расейскае Фэдэрацыі, старшыня камісіі Грамадскае палаты па міжнацыянальных адносінах і волі сумленьня, чалец межкамісійнае працоўнае групы па міжнароднай дзейнасьці Грамадскае палаты, чалец камісіі Грамадскае палаты па грамадскім кантролі за дзейнасьцю праваахоўных органаў і рэфармаваньнем судова-прававое сыстэмы з правам дарадчага голасу[2].
Падтрымлівае меркаваньне, што нацыянальная большасьць абавязана клапаціцца пра праблемы нацыянальных меншасцяў, паколькі большасьць — больш і мацней: {{цытата|Расеец ў Чачні павінен сябе адчуваць камфортна, гэтак жа як і чачэнец — у Маскве (з інтэрвью ў перадачы Глеба Пьяных канала НТБ, прысьвечанае суду над «Чорнымі каршакамі»).
У 2006 годзе зьняўся ў кіно, згуляўшы ролю Алёшы Сванидзе, брата першае жонкі Сталіна Ката Сванидзе у тэлесэрыяле «Жонка Сталіна»[3].
З 2007 году ўзначальвае кафэдру журналістыкі факультэта журналістыкі РГГУ.
Узнагароды [рэдагаваць]
- Ордэн Пашаны (14 траўня 2001 году) — за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё расейскага тэлебачаньня й радыёвяшчаньня
- Ордэн «За асабістую мужнасьць» (17 студзеня 1994 году) — за мужнасьць і самаадданасьць, выяўленыя пры выкананьні прафэсійнага абавязку ва ўмовах, спалучаных з рызыкаю для жыцьця
- Мэдаль Упаўнаважанага па правах чалавека ў Расейскай Фэдэрацыі «Сьпяшаецеся рабіць дабро» (2007) год [4]
- Лаўрэат прэміі ТЭФІ у намінацыі «Вядоўца інфармацыйнае праграмы» (1995)[5]
Цікавыя факты [рэдагаваць]
- 19 сьнежня 2008 году ў інтэрвью радыёстанцыі «Рэха Масквы» у праграме «Адмысловае меркаваньне» Мікалай Сваньдзэ ўхваліў вольны доступ да прагляду фільмаў з цыклю «Гістарычныя хронікі» й выказаў глыбокае задавальненьне іх шырокім распаўсюдам у Інтэрнэце.
- У лістападзе 2008 году браў удзел у стварэньні партыі «Правая справа»[6].
Крытыка [рэдагаваць]
Генэрал-маёр КДБ СССР у адстаўцы Юры Драздоў адзначыў, што ён зь цікавасьцю глядзеў перадачу «Суд часу» з удзелам Сванідзэ, які, па меркаваньні Драздова, «рэгулярна знарок замоўчвае пра важныя факты, ну, а калі суразмоўца яму пра іх нагадвае, то ён яго хутка абрывае». Па яго меркаваньні, Сванідзэ ў гэтай перадачы дэманстраваў «прынцып выбарковае памяці ў стаўленьні гісторыі», а таксама «глыбіню працы амэрыканцаў па ажыцьцяўленьні апэрацыі ўплыву на адваротны бок». Пры гэтым Драздоў растлумачыў, што ў ЗША распрацавана «вельмі цікавая сыстэма ўплыву на вялікія людскія масівы, для таго, каб пераканаць іх прыняць амэрыканскі пункт гледжаньня па той ці іншай нагодзе»[7].
Сям’я [рэдагаваць]
- Бацька — Карл Сванідзэ (нар. 1921), адзін зь кіраўнікоў Палітвыдату пры ЦК КПСС.
- Маці — Адэляіда Сванідзэ (нар. 1929), гісторык-мэдыевіст, адмысловец па Скандынавіі, выклядае ў МДУ і РГГУ.
- Жонка — Марына Жукава, журналіст, галоўны рэдактар тэлепраграмы «Люстэрка»[8][9].
- Сын — Андрэй.
Сьпіс твораў [рэдагаваць]
- Палітыка, жанчыны, футбол. — М.: Амфара, 2006. — ISBN 5-367-00167-X
- Мядзведзяў (у суаўтарстве з жонкаю Марынаю Сванідзэ). — М.: Амфара, 2008. — 329 з. — 10 000 экз. — ISBN 978-5-367-00743-5
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Спіс чальцоў Грамадскае палаты (2008 год)
- ^ Афіцыйны сайт Грамадскае палаты
- ^ Жонка Сталіна
- ^ Даклад Упаўнаважанага па правах чалавека ў Расейскай Фэдэрацыі за 2007 год
- ^ Пераможцы конкурсу «ТЭФІ-1995»
- ^ Мікалай Сванідзэ: Разумны кантакт з Крамлём дасьць «правым» шанец выжыць
- ^ Расея для ЗША — не зрынуты супернік.
- ^ Энцыкляпэдычны даведнік «Пад адною зоркаю з „Сузор'ем“»
- ^ Радыёстанцыя «Рэха Масквы»/Перадачы/Кніжнае казіно/Нядзеля, 10.06.2007: Мікалай Сванідзэ, Аляксандр Дранаў
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Інтэрвью зь Мікалаем Сванідзэ пра вытокі канфлікту вакол навучальнага дапаможніка «Гісторыя Расеі. 1917—2009» — студзень 2011 году
- Інтэрвью
- Інтэрвью праграме «Майстра»: тэкст, аўдыё, відэа (аўтар праекту Дыяна Бэрлін), 30 сьнежня 2009 году
- Інтэрвью часопісу «Партнэр» (ФРГ), люты 2010 году