Мікалай Снапкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Снапкоў
Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
27 сьнежня 2014 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Папярэднік: Аляксандар Радзькоў
Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь
4 сьнежня 2009 — 27 сьнежня 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Мікалай Зайчанка
Наступнік: Уладзімер Зіноўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1969(1969)
Магілёў, БССР
Адукацыя: Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь

Мікала́й Гена́дзевіч Снапко́ў (нарадзіўся ў 1969 годзе) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 6-ы міністар эканомікі Беларусі (2009—2014).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Снапкоў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Магілёве. З 1986 году працаваў рабочым рамонтнай майстэрні саўгасу «Трасьціно» Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Па сканчэньні Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1991) працаваў эканамістам племзаводу «Леніна» Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці, затым — эканамістам Гарадзенскай кантрольна-выпрабавальнай станцыі па сьвінагадоўлі, старшым эканамістам ЭВСА «Пісараўшчына» Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. 1992—1994 — бугальтар Дрыбінскага раённага ВА ЖКГ Магілёўскай вобласьці. 1994—1996 — эканаміст, галоўны эканаміст крэдытнага аддзелу, намесьнік кіраўніка Дрыбінскага аддзяленьня «Белаграпрамбанку». 1996—2000 — намесьнік старшыні па пытаньнях эканомікі, рыначных адносінаў і прыватызацыі Горацкага райвыканкаму. 2000—2007 — начальнік фінансавага ўпраўленьня Магілёўскага аблвыканкаму. У 2001 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце. 2007—2009 — намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму. 9 студзеня 2009 году прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта.

4 сьнежня 2009 году загадам прэзыдэнта прызначаны міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь[1]. 27 сьнежня 2014 году пераведзены на пасаду намесьніка кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]