Мікалай Страхаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікалай Страхаў
рас. Николай Николаевич Страхов
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 (28) кастрычніка 1828
Белгарад, Курская губэрня
Памёр 24 студзеня (5 лютага)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці філёзаф, публіцыст, літаратурны крытык

Мікалай Мікалаевіч Страхаў (16 (28) кастрычніка 1828, Белгарад, Курская губэрня — 24 студзеня (5 лютага) 1896) — расейскі філёзаф, публіцыст, літаратурны крытык, чалец-карэспандэнт Пецярбускай АН (1889).

У кнігах «Сьвет як цэлае» (рас. Мир как целое, 1872), «Аб вечных ісьцінах» (рас. О вечных истинах, 1887), «Філязоўскія нарысы» (рас. Философские очерки, 1895) вышэйшай формай пазнаньня лічыў рэлігію, крытыкаваў сучасны матэрыялізм, а таксама сьпірытызм; у публіцыстыцы падзяляў ідэі прыналежнасьці да «глебы», т. зв. «почвенничества». Артыкулы пра Л. Талстога (у тым ліку пра «Вайну і мір»); першы біёграф Ф. Дастаеўскага.