Мікалай I (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікалай I

Мікалай I (па-лацінску: Nicolaus PP. I); 800, Рым13 лістапада 867, Рым) — папа рымскі з 24 красавіка 858 па 13 лістапада 867 году. Стваральнік папацэзарызму, самы значны пантыфік эпохі Каралінгаў. Каталіцкая гістарыяграфія ўшанавала Мікалая найменьнем Вялікі й унесла яго ў сьпіс сьвятых. Быў сваяком Льва IV і адразу ж пасьля абраньня на папскі трон вырашыў праводзіць «незалежную палітыку», якая ў Рыме заваёўвала ўсё большую папулярнасьць.

Ягоны пантыфікат увайшоў у гісторыю як пэрыяд, калі ўпершыню была пасьлядоўна сфармуляваная ідэаёлёгія папскай тэакратыі. На думку Мікалая I, папа рымскі павінен валодаць усёй паўнатой улады ў Касьцёле, зьяўляцца ягоным адзіным кіраўніком. Ня менш моцна Мікалай падкрэсьліваў вяршэнства папскай улады над уладай сьвецкіх васпаноў у пытаньнях веры й маралі[1]. Увесь пантыфікат Мікалая I быў бесьперапынным ланцугом намаганьняў і барацьбы, накіраваных на тое, каб гэтыя прынцыпы ажыцьцявіць на практыцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Durant, Will. The Age of Faith. New York: Simon and Schuster. 1972. Chapter XXI: Christianity in Conflict 529–1085. p. 517–551

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікалай I (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў