Мікеле Плячыда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікеле Плячыда
Michele Placido
Michele Placido.jpg
Дата нараджэньня 19 траўня 1946 (68 гадоў)
Месца нараджэньня Асколі-Сатрыяна, правінцыя Фоджа, Італія
Грамадзянства Італія
Прафэсія актор, рэжысэр
Кар’ера 1972 — цяпер
Узнагароды
Вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай (з 2001)» Камандор ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Срэбны мядзьведзь
IMDb ID 0686375

Міке́ле Пля́чыда (па-італьянску: Michele Placido; нарадзіўся 19 траўня 1946, Асколі-Сатрыяна, Італія) — італьянскі актор і кінарэжысэр.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікеле Плячыда нарадзіўся 19 траўня 1946 року ў месьце Асколі-Сатрыяна. Пасьля службы ў войску Плячыда працаваў у паліцыі Рыму[1]. Захапіўшыся тэатрам, ён паступіў у Акадэмію драматычнага мастацтва. У 1969 сыграў сваю першую ролю на сцэне.

У кіно здымацца пачаў з 1972 року. Іграў у карцінах італьянскіх рэжысэраў «Народны раман» (1974) Марыё Манічэльлі, «Боскае стварэньне» (1975) Люіджы Камэнчыні, «Трыюмфальны марш» (1976) і «Скачок у пустэчу» (1979) Марка Бэльлёкіё, «Эрнэста» (1978) Сальваторэ Сампэры (прэмія Бэрлінскага кінафэстывалю), «Аньезэ ідзе на сьмерць» (1976) Джуліяна Мантальда, «Гатэль Кляйнгоф» (1977) і «Фантамара» (1980) Карлё Лідзані, «Карлеонэ» (1978) Паскўале Скўіцьеры, «Тры браты» (1981) Франчэска Розі, «Шапэн» (1983) Лючана Адарызіё, «Сувязь праз піцэрыю» (1985) Даміяна Даміяні, «Мэры назаўжды» (1989) Марка Рызі.

Сусьветную вядомасьць здабыў пасьля ролі камісара Карада Катані ў тэлесэрыяле «Спрут», дзе адыграў чатыры сэзоны. «Спрут» карыстаўся надзвычайнай папулярнасьць ў былым СССР. Цікава, што адначасна са здымкамі ў гэтым сэрыяле Мікеле Плячыда сыграў у фільме «Сувязь праз піцэрыю» ролю антыпода камісара паліцыі — найманага кілера мафіі.

У 1991 Мікеле Плячыда сыграў ролю расейскага афіцэра-дэсантніка маёра Міхаіла Бандуру ў фільме Ўладзімера Борткі «Аўганскі злом».

З 1990-х Плячыда займаецца рэжысурай — «Пумара»/«Памідор» (1990), «Крэўныя сяброўкі» (1992), «Мяшчанскі герой» (1995).

Сябра журы 63-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю (2006)[2].

Тройчы быў намінаваны на галоўную кінапрэмію Італіі «Давід ды Данатэльлё» за галоўную мужчынскую ролю ў фільмах «Тры браты» (1981), «Сувязь праз піцэрыю» (1985) і «Незнаёмка» (2007), аднак кожны раз прэмія даставалася іншаму актору.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Плахов А. (2010-04-16) Мечты большие и малые(рас.) Коммерсант Weekend, 2010, №14(160). kommersant.ru. Праверана 2013-02-19 г.
  2. ^ Плахов А. (2006-07-28) Русская эйфория(рас.) Коммерсантъ, 2006, № 137 (3468). kommersant.ru. Праверана 2010-08-14 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікеле Плячыдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў