Мікелянджэлё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Мікелянджэлё Буанароцьці (6 сакавіка 147518 лютага 1564), італьянскі скульптар, Жывапісец, архітэктар, паэт, вядомейшы прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэньня.

Вучань мастакоў братоў Гірландаё (14881490). Найбольш упадабаў скульптуру, якую лічыў вышэй за іншыя мастацтвы, і выпрацаваў свой мэтад працы зь ёй, які шырокавядомы зь яго выслоўя аб тым, што стварыць дасканалую скульптуру проста — трэба ўзяць глыбу мармуру і адсекчы ад яе ўсё лішняе. Насамрэч Мікелянджэлё адмовіўся ад гліняных мадэляў і працаваў адразу з мармурам. Ці не самая вядомая зь яго прац - грандыёзны (600 м², 200 фігур і фігурных кампазыцый) росьпіс скляпеньня Сыкстынскай капэлы ў Ватыканскім палацы, які ён рабіў самастойна (15081512). Там жа, але ўжо напрыканцы жыцьця, ён стварыў яшчэ адзін свой грандыёзны твор — «Страшны суд». Вядомейшая зь яго, і адначасова ў сьвеце, скульптур — мармуравая статуя Давіда (15001504; вышыня 5,5 м.). Творчасьць Мікелянджэлё была найвышэйшым узьлётам Адраджэньня і адначасова пачаткам яго заняпаду. Мікелянджэлё — аўтар шматлікіх вершаваных твораў.

[рэдагаваць] Спасылкі

 Мікелянджэлёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады