Мікены

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Львіная брама»

Мікены (па-грэцку: Μυκήνες) — старажытнагрэцкі горад у Аргалідзе (п-па Пэляпанэс), буйны цэнтар Крыта-мікеткай культуры ў эпоху бронзы.

Заселены ў пач. 3-га тыс. да н. э. 3 17 ст. да н. э. сталіца адной з дзяржаваў ахейцаў. У 14—12 ст. да н. э. дасягалі эканамічнага і палітычнага росквіту, пашырылі свой уплыў на ўвесь Пэляпанэс, авалодалі Кносам, замацавалі сувязі з Эгіптам, хецкай дзяржавай, Кіпрам, Сырыяй. У канцы 12 ст. да н. э. разбураны дарыйцамі. У І тыс. да н. э. невялікае паселішча, якое ў 468 да н. э. заваявалі і зруйнавалі аргосцы.

У выніку раскопак (пачаты ў 1874—76 Г. Шліманам) адкрыты: шахтавыя грабніцы з багатым пахавальным інвэнтаром (17-16 ст. да н. э.), цыклапічныя муры цьвердзі з г. зв. Львінай брамай, палац з лесьвіцамі, дваром, гаспадарчымі і жылымі памяшканьнямі, аздобленымі фрэскамі, статуямі і інш., жылыя дамы (усё 14—13 ст. да н. э.), зернесховішча (12 ст. да н. э.) і інш. У ніжнім горадзе выяўлены жылыя дамы, цыстэрны, толасы (14—13 ст. да н. э.).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Bartoněk A. Zlaté Mykény. Praha, 1983. (чэс.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікенысховішча мультымэдыйных матэрыялаў