Міклаш Харасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Miklós Haraszti
На паседжаньні Пастаяннае рады АБСЭ ў Вене, 3 ліпеня 2008
На паседжаньні Пастаяннае рады АБСЭ ў Вене, 3 ліпеня 2008
Спэцдакладчык ААН па Беларусі
28 верасьня 2012 — цяперашні час
Папярэднік: Адрыян Севярын(ro)
Прадстаўнік АБСЭ па свабодзе СМІ
9 сакавіка 2004 — 10 сакавіка 2010
Папярэднік: Фраймут Дувэ(de)
Наступнік: Дуня Міятавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 студзеня 1945 (79 гадоў)
Ерусалім
Партыя:
Сужэнец: Антонія Сентэ
Дзеці: дзьве дачкі
Адукацыя:

Міклаш Харасьці (па-вугорску: Miklós Haraszti; нарадзіўся 2 студзеня 1945, Ерусалім) — вугорскі пісьменьнік, журналіст, праваабаронца, прафэсар. У 2012 року прызначаны спэцдакладчыкам ААН па Беларусі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964—1967, 1968—1970 вывучаў вугорскую мову і філязофію ў Будапэшцкім унівэрсытэце, двойчы быў выключаны і ўзяты пад паліцыйны нагляд. У 1970 пайшоў на фізычную працу, паводле ўласнага досьведу напісаў разам з Дзьёрдзем Конрадам кнігу «Праца на прэмію» пра эксплюатацыю працоўных на дзяржаўнай вытворчасьці. За распаўсюджаньне гэтае кнігі ў 1973 року быў асуджаны да 8 месяцаў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 3 рокі.

У 1976 стаў адным з заснавальнікаў руху дэмакратычнай апазыцыі, а ў 1980 рэдактарам пэрыядычнага самвыданьня «Beszélő» (бел. спатканьне ў сэнсе сустрэчы вязьня з асобамі, што яго наведваюць). Публікаваў у ім артыкулы пра лёсы рэпрэсаваных з палітычных прычын асобаў, дзейнасьць незалежных ініцыятываў. У 1988 заснаваў так званую Сетку вольных ініцыятываў.

У 1989 року стаў сябрам Зьвязу вольных дэмакратаў (ЗВД); узяў удзел у перамоваў за круглым сталом(en) датычна свабодных выбараў. У 1990—1994 быў дэпутатам нацыянальнага парлямэнту ад ЗВД.

Пазьней чытаў лекцыі па дэмакратызацыі і палітычных мэдыях у некалькіх унівэрсытэтах. У 1996 атрымаў званьне доктара honoris causa Паўднёва-Заходняга ўнівэрсытэту (ЗША).

9 сакавіка 2004 прызначаны прадстаўніком Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе па свабодзе СМІ. 10 сакавіка 2010 пакінуў пасаду, адбыўшы на ёй два тэрміны.

28 верасьня 2012 прызначаны адмысловым дакладчыкам па сытуацыі ў Беларусі Рады ААН па правох чалавека[1].

Кнігі Міклаша Харасьці «Працоўны ў працоўнай дзяржаве» і «Аксамітная турма» перакладзеныя на розныя мовы сьвету.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Спэцдакладчыкам ААН па Беларусі прызначаны Міклаш Харашці Палітыка. Радыё «Свабода» (28 верасьня 2012). Праверана 1 кастрычніка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]