Мікола Абрамчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікола Абрамчык
Прэзыдэнт БНР
1947 — 1970
Папярэднік: Васіль Захарка
Наступнік: Вінцэнт Жук-Грышкевіч
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 16 жніўня 1903
Сычавічы, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 25 траўня 1970
Парыж, Францыя
Нацыянальнасьць: беларус
Сужэнец: Ніна Ляўковіч
Бацька: Сямён Абрамчык
Адукацыя: Праскі ўнівэрэсытэт

Мікала́й Сямёнавіч Абра́мчык (16 жніўня 1903, в. Сычавічы пад Радашкавічамі, цяпер Маладэчанскі раён — 25 траўня 1970, Парыж) — беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, публіцыст, інжынэр. Прэзыдэнт Рады БНР (сьнежань 1947—1970).

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадзед Базыль Абрамчык меў трынаццаць сыноў, якія ўзялі ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Адзін быў за гэта пакараны сьмерцю на шыбеніцы, іншыя высланыя, а дзеда Міколы Янку выгналі з духоўнае сэмінарыі й пазбавілі грамадзянскіх правоў.

Быў жанаты зь Нінай Ляўковіч (з пачатку 1940-х).

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучаўся ў Радашковіцкай беларускай гімназіі, адначасова атрымаў мандат упаўнаважанага БНР у Вялейскім павеце. З мэтаю каардынацыі дзеяньняў зь менскімі незалежнікамі быў пасланы ў савецкую Беларусь. За два гады ён блізу 30 разоў нелегальна пераходзіў мяжу БССР і Польшчы, ува ўмовах кансьпірацыі сустракаўся з прафэсарам Усеваладам Ігнатоўскім, тагачасным наркамам асьветы, які ўвёў яго ў менскі антыбальшавіцкі асяродак.

Працягваў адукацыю ў Празе (з 1923), вучыўся там жа ў сельскагаспадарчай акадэміі, быў дзеячом Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў. У Чэхаславаччыне зблізіўся з прадстаўнікамі ўраду БНР (Пятром Крэчэўскім, Васілём Захаркам і інш.). У 1930 пераехаў у Францыю, заснавальнік і кіраўнік Аб’яднаньня беларускіх рабочых «Хаўрус беларускай працоўнай эміграцыі» (1932), выдавец яго пэрыядычных выданьняў «Бюлетэнь» і «Рэха». У 19411943 дзяяч Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Бэрліне, рэдактар газэты «Раніца» (19391944), арганізатар і лектар курсаў беларусазнаўства, выдавец кніг Якуба Коласа «Сымон-музыка» і Ларысы Геніюш «Ад родных ніў». Працаваў у Камітэце самапомачы ў Беластоку. Прыканцы 1943 вярнуўся ў Парыж.

Старшыня (прэзыдэнт) Рады БНР (1943; сьнежань 19471970). Арганізаваў крывіцкую Раду БНР (крывіцкі блёк) (1947). Быў праціўнікам пераходу беларускіх праваслаўных япіскапаў у РЗПЦ і адным з ініцыятараў адраджэньня БАПЦ у 1948. Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмаль у генацыдзе майго народу; ЗБК, Таронта, 1950). У 1950—1960-я быў прэзыдэнтам Лігі за вызваленьне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)).

Пахаваны ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз. З-за таго, што на магільнай пліце не было надпісу, а магіла значны час не даглядался, месца пахаваньня М. Абрамчыка было згубленае. Намаганьнямі сяброў супольнасьці «Беларуская нацыянальная памяць» магіла была адшуканая ў 2008 годзе.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]