Мікола Бусько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Бусько
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мікалай Ёсіфавіч Бусько
Нарадзіўся 30 верасьня 1940 (83 гады)
в. Пагарэлка, Карэліцкі раён, Баранавіцкая вобласьць
Памёр 18 чэрвеня 2023(2023-06-18) (82 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Гады творчасьці з 1970
Кірунак вершы
Мова беларуская
Дэбют 1970

Міко́ла Бусько (нарадзіўся 30 верасьня 1940 году, в. Пагарэлка, Карэліцкі раён, Баранавіцкая вобласьць) — беларускі паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 30 верасьня 1940 году ў вёсцы Пагарэлка ў сялянскай сям’і. Пасьля заканчэньня Турэцкай сярэдняй школы Карэліцкага раёну ў 1959—1962 гг. служыў у войску. У 1962 годзе скончыў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасьці, а ў 1967 годзе — выяўленчы факультэт Маскоўскага завочнага народнага ўнівэрсытэту мастацтваў. У 1963—1965 гг. працаваў рабочым на лесагандлёвай базе. У 1965—1967 гг. быў афарміцелем у Доме афіцэраў, у 1967—1976 гг. — на мясакамбінаце, з 1976 году — афарміцель аўтобуснага парка ў Баранавічах. Сябра СП СССР з 1989 году[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя вершы апублікаваў у 1970 годзе ў раённым друку[1]. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1989 году. Вершы друкаваў у часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», газэце «Літаратура і мастацтва», а таксама ў калектыўных зборніках «Дзень паэзіі», «Паэзія Берасцейшчыны»[2]. Аўтар кнігі паэзіі «У Нёмна на плячах» (1986)[1], «Ад галінкі да сучка — тэлефон у павучка» (1993), «Сузор’е Шаляў» (1995), «Шасцікрылец Хмарагон» (1997). Цяпер піша і рыхтуе да выданьня прозу[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 76
  2. ^ а б Мікола Бусько(недаступная спасылка)