Мікола Гайдук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міко́ла Гайду́к
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 траўня 1931(1931-05-29) або 29 красавіка 1933(1933-04-29)
Памёр 2 верасьня 1998(1998-09-02)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, празаік, паэт, літаратурны крытык, фальклярыст, перакладнік
Мова польская мова[1], беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Узнагароды
ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены III ступені
Залаты крыж Заслугі срэбны Крыж Заслугі Кавалерскі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Заслужаны дзяяч культуры Польшчы

Міко́ла Гайду́к (29 траўня 1933, в. Кабылянка на Беласточчыне, Польская Рэспубліка — 2 верасьня 1998, Беласток, Польшча) — беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікола Гайдук нарадзіўся 29 траўня 1933 году ў вёсцы Кабылянка Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі ў сялянскай сям’і.

У 1951 годзе скончыў агульнаадукацыйны ліцэй, у 1959 годзе — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Працаваў у Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім настаўнікам беларускай і лацінскай моў. З 1965 году — дырэктар ліцэя.

У 1986—1988 гадох — намесьнік галоўнага рэдактара газэты «Ніва» (Беласток). Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» з 1958 году. Сябра Саюзу польскіх пісьменьнікаў з 1985 году.

Памёр 2 верасьня 1998 году. Пахаваны на гарадзкіх могілках Беластоку.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьлева направа: Мікола Гайдук, Сакрат Яновіч. Беларусь, Менск, 1990-ыя гады.

Друкаваўся з 1957 году ў газэці «Ніва». Аўтар зборніку вершаў «Ціш», апавяданьняў, аповесьцей і гістарычных эсэ «Трызна», «Паратунак», «Брэсцкая унія», казак, артыкулаў, нарысаў.

Выступаў як публіцыст, літаратуразнаўца і перакладчык паэзіі з польскае на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласных запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Суаўтар падручнікаў на беларускай мове для 3, 4, 5 клясаў (1962—1987) (па 3 выданьні) і «Граматыкі беларускай мовы для 5-8 клясаў беларускай пачатковай школы» (1975).

Аўтар працы па гісторыі праваслаўя «Берасьцейская царкоўная ўнія 1596 году» (1996)[2].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Ціш» (Беласток, 1988)
  • «Белавескія паданьні» (па-польску, Беласток, 1990)
  • «Трызна» (1991)
  • «Паратунак» (1993)
  • «Белавескія быліцы і небыліцы» (1996)
  • «Лягенды Беласточчыны» (1997)

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Заслужаны дзяяч культуры Польшчы (1986),
  • ордэн Адраджэньня Польшчы,
  • срэбраны крыж Заслугі,
  • залаты крыж Заслугі,
  • ордэн Сьвятой роўнаапостальнай Марыі Магдалены III ступені (1993),
  • ордэн Сьвятойроўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені (1995).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]