Мікола Гусоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Мікола Гусоўскі
Nicolaus Hussovianus
Mikoła Husoŭski stamp.jpg
Мікола Гусоўскі. Марка Белпошты (1996)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: каля 1470
Памёр: каля 1533
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэзія
Напрамак: новалацінізм
Жанр: паэма, верш
Значныя творы: «Песьня пра зубра»

Міко́ла Гусо́ўскі (па-лацінску: Nicolaus Hussovianus, па-польску: Mikołaj Hussowczyk; прыкладна 1470 — прыкладна пасьля 1533) — паэт Вялікага Княства Літоўскага; у мадэрновым літаратуразнаўстве — беларускі[1][2] і польскі паэт-гуманіст і асьветнік эпохі Адраджэньня, прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай школы паэзіі.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

[рэдагаваць] Нараджэньне

Нарадзіўся верагодна ў вёсцы Уса (Усава) цэнтральнай Беларусі[2], дакладнае месцазнаходжаньне якой дагэтуль нявысьветленае за нястачаю дакумэнтальных крыніцаў. Паходзіў зь сям’і паляўнічага.

[рэдагаваць] Адукацыя

Авалодаў пісьмом у катэдральнай або царкоўна-прыходзкай школе. Працягваў навучаньне ва ўнівэрсытэтах Балёньні, Вільні, Кракава.

[рэдагаваць] Місія ў Рым (15181522)

Песьня пра зубра

Быў у складзе пасольства Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага на чале з Эразмам Вітэліюсам у Рым. На замову Папы Рымскага Льва Х напісаў паэму: «Песьня пра зубра». Арыгінальная назва: «Carmen de statura feritate ac venatione Bisontis» («Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго»). Калі паэт скончваў пісаць паэму, чума прыйшла на Апэнінскі паўвостраў. Уражаны трагічнымі падзеямі, Гусоўскі стварае верш-малітву «Да сьвятога Сэбастыяна». Памерлі і папа Леў X і біскуп Вітэліюс. Без апекуноў ён ня змог надрукаваць свой твор у Рыме, але толькі ў 1523 годзе ў Кракаве, пры дапамозе вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Боны Сфорца.

[рэдагаваць] Верагодна аўтэнтычны партрэт

Мікола Гусоўскі

Баларуская дасьледніца Жанна Вацлаваўна Некрашэвіч-Кароткая лічыць, што адшукала аўтэнтычную выяву, на якой адлюстраваны Мікола Гусоўскі. Выява зьмешчана ў першым выданьні паэмы, якое доўгі час не было даступна беларускім дасьледнікам.

[рэдагаваць] Творы

[рэдагаваць] Пераклады

На беларускай мове існуе тры перастварэньні «Песьні пра зубра», якія належаць пяру Язэпа Семяжона, Уладзімера Шатона і Натальлі Арсеньневай. Акрамя беларускай яна перакладзеная на польскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую мовы.

У 1980 годзе ЮНЭСКО з нагоды 500-годзьдзя паэта ўключыла імя Міколы Гусоўскага ў каляндар міжнародных датаў выдатных дзеячоў сусьветнае культуры.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Гусоўскі Мікола // Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 256
  2. ^ a b Вячаслаў Чамярыцкі. Гусоўскі Мікола // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 562

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Мікола Гусоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў
Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах