Мікола Садковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Садковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 студзеня 1907
в. Вусьце, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць
Памёр 16 жніўня 1968
Масква
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, кінарэжысэр і кінадраматург
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Мовы расейская, беларуская
Прэміі Сталінская прэмія
Узнагароды
Сталінская прэмія

Мікола Фёдаравіч Садковіч (21 студзеня 1907, в. Вусьце, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 16 жніўня 1968, Масква) — беларускі савецкі празаік, кінарэжысэр і кінадраматург. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1944). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да 1924 жыў разам з бацькамі, працаваў на гаспадарцы. Вучыўся спачатку ў прыходзкай школе, потым у Аршанскім пэдагагічным тэхнікуме. Быў юнкорам газэты «Чырвоная зьмена». У 1924 накіраваны на вучобу ў Маскву, дзе ён скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінэматаграфіі (1928), аддзяленьне кінарэжысуры. Працаваў рэжысэрам на Маскоўскай (19281933), Адэскай (19331936) кінафабрыках, Кіеўскай кінастудыі «Украінфільм» (19361941), Ташкенцкай кінастудыі (19411942).

У 19421945 — кіраўнік Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакумэнтальных фільмаў у Маскве. З кінагрупай выяжджаў у штаб партызанскага руху на гомельшчыну (19421945), а таксама ў Нямеччыну (1945). У 1946 рэжысэр на кінастудыі «Саюздетфильм» у Маскве, галоўны рэдактар і рэжысэр на Цэнтральнай студыі дакумэнтальных фільмаў (19481950). Кандыдат у сябры ЦК КПБ (19521954). Быў міністрам кінэматаграфіі БССР (19461947, 1950), намесьнікам міністра культуры БССР (19531956). Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (19471959).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачаў у 1948. Пісаў апавяданьні, нарысы. У беларускім друку выступіў у 1948. Пісаў на расейскай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Георгій Скарына» (сумесна з Я. Львовым, 1951, папраўленае і дапоўненае ў 1957), «Аповесьць аб ясным Стахоры», апавяданьня «Чалавек у тумане», рамана «Мадам Любоў». Распрацоўваў гістарычную (аповесьць «Фрэскі»), ваенную тэматыку, закранаў праблемы рэчаіснасьці 19501960 гадоў. Яго творам уласьцівы дынамізм сюжэта, арыгінальнасьць кампазыцыі і калярытнасьць пэрсанажаў.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэжысэр[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Шчасьлівыя кольцы» (1929),
  • «Песьня пра першую дзяўчыну» (1930, абодва сумесна з Л. Голубам),
  • «Шумі, гарадок!(ru)» (1939),
  • «Дэмакратычная Германія» (1950, сумесна з «Дэфа»).

Сцэнарыст і пастаноўшчык[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Майская ноч» (1940, паводле М. Гогаля),
  • «Тры гвардзейцы» (1942),
  • «Беларускі кінаканцэрт» («Жыві, родная Беларусь»),
  • «Вызваленьне Савецкай Беларусі» (1944, абодва з У. Корш-Сабліным).

Сцэнарыст[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за дакумэнтальны фільм «Дэмакратычная Германія».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Садковіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 104—105. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Садковіч Мікола / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.