Мікола Шабовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мікола Шабовіч (нарадзіўся 4 студзеня 1959 году ў вёсцы Бадзені на Мядзельшчыне) — паэт, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў («Падары мне сваю адзіноту» 2002 г., «Мая надзея» 2006 г. і іншыя), выкладчык Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка, кандыдат філялягічных навук. Паэзія Міколы Шабовіча — лірычна-філязофская. Яна акумулюе як трагедычнасьць нашага часу, так і імгненьні шчасьця, радасьць жыць і тварыць на роднай зямлі. Галоўная тэма яго творчасьці — гэта тэма каханьня, сьветлае пачуцьцё да Жанчыны…

Шэраг песень на вершы Міколы Шабовіча напісаў кампазытар Мікалай Яцкоў.

Перакладае на беларускую мову творы рускіх паэтаў -- А.Блока, С.Ясеніна, А.Аўруціна, Т.Лейкі, Ю.Фатнева і інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]