Мікрафон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікрафон Sennheiser

Мікрафон — электраакустычная прылада, якая пераўтварае гук у электрычны сыгнал. Мікрафоны выкарыстоўваюцца ў мностве прыладаў, сярод якіх тэлефоны, дыктафоны, слыхавыя апараты, гуказапісвальная й кінаапаратура, партатыўныя радыёстанцыі, мэгафоны, студыі радыё, тэлебачаньня й гуказапісу, сыстэмы распазнаваньня голасу й інтэрнэт-тэлефаніі. Мікрафоны прымяняюць і для не-акустычных мэтаў, такіх як ультрагукавая дэфэктаскапія й датчык удару.

Большасьць сучасных мікрафонаў выкарыстоўвае зьмену ёмістасьці кандэнсатару з палярызаваным дыэлектрыкам (г. зв. электрэтны мікрафон, разнавіднасьць кандэнсатарнага мікрафону), таксама распаўсюджаныя мікрафоны з выкарыстаньнем электрамагнітнай індукцыі (дынамічны мікрафон), п’езаэлектрычнага эфэкту, і мадуляцыі сьвятла для атрыманьня электрычнага сыгналу з мэханічных вібрацый. Гістарычна першым быў вугальны мікрафон, які цяпер не ўжываецца.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мікрафонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў