Мікулаш Дзурында
| Мікулаш Дзурында | |
| В.а. Прэзыдэнта Славаччыны | |
|---|---|
| 30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999 | |
| Папярэднік: | Ўладзімір Мэч'яр (в.а.) |
| Наступнік: | Рудальф Шусьцер |
| 4-ы Прэм'ер-міністар Славаччыны | |
| 30 кастрычніка 1998 — 4 ліпеня 2006 | |
| Папярэднік: | Ўладзімір Мэч'яр |
| Наступнік: | Робэрт Фіца |
| Міністар замежных справаў Славаччыны | |
| 9 ліпеня 2010 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Міраслаў Лайчак |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 4 лютага 1955 (58 гадоў) Сьпіскі Штрвэрток, Чэхаславаччына |
| Партыя: | Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя |
| Жонка: | Ева Дзурындава |
Мікулаш Дзурында (па-славацку: Mikuláš Dzurinda; 4 лютага 1955, Сьпіскі Штрвэрток, Чэхаславаччына) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзыдэнта Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.
У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансэрватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намесьнік міністра транспарту, тэлекамунікацыяў і пошты. У 1994 годзе — міністар транспарта, тэлекамунікацыяў і пошты ва ўрадзе Ёзэфа Мораўчыка. Пасьля прыходу да ўлады Ўладзіміра Мэч’яра перайшоў у апазыцыю.
У 1998 годзе апазыцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзыдэнта да абраньня на гэты пост Рудальфа Шусьцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія. У 2002 годзе — ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла друое месца, і пераможца выбараў Робэрт Фіца сфармаваў кааліцыйны ўрад.
9 ліпеня 2010 году заняў пост міністра ўнутраных справаў ва ўрадзе Івэты Радзічавай[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мікулаш Дзурында — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
||||||||