Мік Джагер
| Мік Джагер | |
| Мік Філіп Джагер (Michael Philip Jagger) | |
| Дата нараджэньня | 26 ліпеня 1943 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Краіна | |
| Нацыянальнасьць | ангелец |
| Прафэсіі | Вакаліст, кампазытар |
| Інструмэнты | Гітара, губны гармонік, піяніна |
| Жанры | рок, рок-н-рол, блюз |
| Гурты | «The Rolling Stones» |
| http://MickJagger.com | |
Мік Джагер (па-ангельску: Mick Jagger, 26 ліпеня 1943, Дартфард, Вялікабрытанія) — славуты ангельскі рок-музыка, актор, прадусар гурту The Rolling Stones.
Зьмест |
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Бацька працаваў выкладчыкам фізкультуры, а маці ўдзельнічала ў працы асацыяцыі кансэрватараў. Навучаўся ў лёнданскай школе эканомікі. Адзінае, што цікавіла Міка ў школе — гэта сьпевы. Сьпяваць ён намагаўся як грамчэй, таму аднойчы адкусіў сабе кончык языка. Хутка ён кінуў школу, бо заснаваны ім разам з Браянам Джонсам і Кітам Рычардсам гурт Rolling Stones рабіўся ўсё больш знакамітым.
12 сьнежня 2003 атрымаў ад каралевы Лізаветы II брытанскі шляхецкі тытул[1]. У 2006 годзе музыка заняў 15 месца ў сьпісе 100 найлепшых вакалістаў усіх часоў згодна Hit Parader[2].
Мік Джагер і Беларусь [рэдагаваць]
У 2007 годзе разам з брытанскім драматургам Томам Стопардам, прэзыдэнтам Чэхіі Вацлам Гавэлам распачаў кампанію салідарнасьці зь Беларусьсю[3]. Імі быў запісаны відэазварот да беларусаў, які падтрымліваў іх на шляху да свабоды[4].
Падчас канцэрту ў Варшаве ў 2007 годзе Мік Джагер сустракаўся з прадстаўнікамі беларускага «Свабоднага тэатру» і паабяцаў падтрымку ў рэалізацыі беларускіх музычных і культурніцкіх праектаў. Напрыканцы сустрэчы Мік Джагер развітаўся словамі: «Жыве Беларусь!»[5].
Дыскаграфія [рэдагаваць]
Альбомы [рэдагаваць]
- 1985 — She’s The Boss
- 1987 — Primitive Cool
- 1993 — Wandering Spirit
- 2001 — Goddess in the Doorway
- 2004 — Alfie (Soundtrack)
- 2007 — The Very Best Of Mick Jagger
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Stones frontman becomes Sir Mick bbc.co.uk 2003-12-12
- ^ Hit Parader’s Top 100 Metal Vocalists of All Time www.hearya.com 2010-06-16}}
- ^ Вацлаў Гавал і зоркі Галівуду падтрымалі барацьбу беларусаў за свабоду Беларускі рэпарцёр
- ^ Відыёзварот Міка Джагера на Youtube
- ^ Мік Джагер: «Жыве Беларусь!» Наша Ніва 26 лiпеня 2007
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мік Джагер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |