Мілан Руфус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілан Руфус
Milan Rúfus
Бюст Мілана Руфуса працы скульптара Тэадора Баніка (2005)
Бюст Мілана Руфуса працы скульптара Тэадора Баніка (2005)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 сьнежня 1928
Заважна Поруба, Славаччына
Памёр 11 студзеня 2009
Браціслава, Славаччына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, літаратуразнаўца, перакладнік, эсэіст
Мова славацкая
Узнагароды

Мі́лан Ру́фус (па-славацку: Milan Rúfus; 10 сьнежня 1928, Заважна Поруба — 11 студзеня 2009, Браціслава) — славацкі паэт, літаратуразнаўца, перакладнік і эсэіст. Ёсьць адным з найвыбітнейшых творцаў славацкай літаратуры, аднавіцелем народнай грамадзянскай паэзіі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілан нарадзіўся ў сям’і муляра, навучаўся ў мясцовай школе, пасьля ў гімназіі ў Ліптаўскім Мікулашы, якую скончыў у 1948. У 1948—1952 вывучаў славацкую культуру(sk) і гісторыю на гуманітарным факультэце унівэрсытэту Коменскага ў Браціславе. Па сканчэньні вну застаўся ў ім выкладаць гісторыю славацкай і чэскай літаратуры. У 1971—1972 навучальным року выкладаў славацкую мову і літаратуру ва ўнівэрсытэтце Instituto Universitario ў Нэапалі. Ад 1990 — на пэнсіі, жыў у Браціславе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя вершы апублікаваў у часопісах «Prameň», «Nový rod», «Mladá tvorba» і «Borba». Дэбютны зборнік вершаў «Až dozrieme» адзначыў выразны зрух сучаснага разуменьня паэзіі. У ягонай творчасьці вялікі ўплыў сымбалізму, прысутнічае выразны сацыяльны пасыл і натхненьне творчасьцю фатографа Марціна Марцінчака. Натхняўся Мілан Руфус і народнай славацкай творчасьцю, і творамі шматлікіх славацкіх мастакоў. Акрамя твораў для дарослых, пісаў таксама й дзіцячыя кнігі.

Выступаў як паэт з аўтаномным поглядам на жыцьцёвыя і маральныя каштоўнасьці каханьня, на любоў, праўду, прыгажосьць, пакуты і трагедыю чалавека і сьвету другой паловы XX стагодзьдзя.

Акрамя ўласных твораў, пераклаў таксама «Простанародныя славацкія аповесьці» Добшынскага, творы з нарвэскай, гішпанскай, расейскай і чэскай моваў. Ягоныя творы перакладзеныя на ангельскую, баўгарскую, вугорскую, італійскую, нарвэскую, нямецкую, польскую, расейскую, францускую, цыганскую, чэскую й іншыя мовы.

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1970 — Дзяржаўная прэмія па літаратуры
  • 1990 — міжнародная прэмія «Залаты ключ»
  • 1991 — Ордэн Томаша Гарыга Масарыка III ступені
  • 1995 — Ордэн Людавіта Штура I ступені[1]
  • 1996 — прэмія Ёзэфа Цыгера Гронскага па літаратуры
  • 1998 — Ганаровы доктар літаратуры Міжнароднай акадэміі мастацтва і культуры (ЗША)
  • 2001 — прэмія на фэстывалі ў Струзе (Паўночная Македонія)
  • 2003 — крыж прэзыдэнта Славацкай рэспублікі I ступені[2]
  • 2005 — прэмія міністра культуры за зборнік вершаў «Báseň a čas»
  • 2006 — прэмія Літаратурнага фонду за найлепшы арыгінальны славацкі твор у 2005 року за зборнік «Báseň a čas»
  • 2008 — прэмія за паэзію «Crane Summit 2008» (Тайвань)
  • 2009 — Прыбінаў крыж I ступені[3] за шматгадовыя заслугі і культурнае разьвіцьцё краіны.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гонар паэта названая малая плянэта (33158) Руфус, якую адкрылі Леаш Корнаш і Пэтар Колены з Астранамічнае і геафізычнае абсэрваторыі факультэту матэматыкі, фізыкі й інфарматыкі ўнівэрсытэту Коменскага ў Модры 26 лютага 1998[4][5].

У 1993 Славацкае тэлебачаньне зьняла дакумэнтальны фільм «Профілі — Мілан Руфус» (рэжысэр Фэдар Бартка).

Верш «Воз зь сенам» пераклаў Пятрусь Макаль[6].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1956 — Až dozrieme
  • 1966 — Chlapec
  • 1968 — Zvony
  • 1969 — Triptych (Až dozrieme, Chlapec, V zemi nikoho)
  • 1969 — Ľudia v horách, dielo s fotografiami M. Martinčeka
  • 1972 — Stôl chudobných
  • 1972 — Kolíska
  • 1973 — Hľadanie obrazu, dielo s fotografiami M. Martinčeka
  • 1974 — Chlapec maľuje dúhu
  • 1974 — Kolíska spieva deťom
  • 1977 — Hudba tvarov
  • 1978 — Hora
  • 1982 — Óda na radosť
  • 1987 — Prísny chlieb
  • 1992 — Neskorý autoportrét
  • 1996 — Čítanie z údelu
  • 1997 — Žalmy o nevinnej
  • 1998 — Vážka
  • 2000 — Jednoduchá až po korienky vlasov
  • 2001 — Čas plachých otázok
  • 2003 — Čakanka
  • 2005 — Báseň a čas
  • 2007 — Vernosť
  • 2009 — Ako stopy v snehu

Эсэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1968 — Človek, čas a tvorba
  • 1969 — Štyri epištoly k ľuďom
  • 1974 — O literatúre
  • 1978 — A čo je báseň
  • 1996 — Epištoly staré a nové
  • 1998 — Rozhovory so sebou a s tebou

Кнігі для дзяцей і моладзі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1975 — Kniha rozprávok
  • 1980 — Sobotné večery
  • 1985 — Rozprávočka veselá, zostaň ešte s nami
  • 1986 — Studnička
  • 1990 — Tiché papradie
  • 1990 — Modlitbičky
  • 1991 — Mechúrik Koščúrik s kamarátmi
  • 1993 — Lupienky z jabloní
  • 1994 — Pamätníček
  • 1995 — Modlitbičky za dieťa
  • 1994 — Nové modlitbičky

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Štátne vyznamenania udelené v rokoch 1993—1998 (славацк.). Kancelária prezidenta SR. Праверана 3 чэрвеня 2014 г.
  2. ^ Kríž prezidenta Slovenskej republiky, I. stupeň (славацк.). Kancelária prezidenta SR. Праверана 3 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ Pribinov kríž, I. trieda (славацк.). Kancelária prezidenta SR. Праверана 3 чэрвеня 2014 г.
  4. ^ 33158 Rúfus (1998 DU23)
  5. ^ Asteroid (33158) Rúfus
  6. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]