Мілаш Ёіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілаш Ёіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сакавіка 1992(1992-03-19)[1][2] (32 гады)
Рост 177 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рыга
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010—2012
2012—2014
2012
2014—2015
2015—2018
2018—2020
2020
2020—2022
2023—
Тэлеоптык
Партызан
Тэлеоптык (арэнда)
Барусія Дортмунд
Кёльн
Істанбул Башакшэхір
Вольфсбэрг (арэнда)
Партызан
Рыга
30 (4)
35 (10)
30 (10)
20 (4)
59 (8)
8 (0)
14 (1)
58 (10)
32 (5)
Зборныя
2013—2014 Сэрбія 5 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 лістапада 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 лістапада 2014.

Мілаш Ёіч (па-сэрбску: Miloš Jojić; нарадзіўся 19 сакавіка 1992 году, Стара-Пазава, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца латвійскага клюбу «Рыга». Былы гулец нацыянальную зборную Сэрбіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай школы «Адзінства», у якой таленавітага гульца запрыкмецілі і запрасілі ў славутую школу «Партызана» зь Бялграда.

Дарослую кар’еру пачаў у клюбе «Тэлеоптык», дзе добра сябэ зарэкамэндаваў, пасьля чаго ў 2012 годзе вярнуўся ў «Партызан», за які дэбютаваў 15 верасьня ў матчы чэмпіянату Сэрбіі супраць каманды «Хайдук». Хутка Ёіч становіцца адным з самых таленавітых паўабаронцаў Усходняй Эўропы, за ім пачынаюць сачыць гранды італьянскага футболу. У сэзоне 2013-2014 гадоў Мілаш Ёіч стаў лідэрам «Партызана», за 15 матчаў ён забіў 6 галоў і аддаў 7 галявых перадач, стаўшы лепшым гульцом першай паловы сэзону чэмпіяната Сэрбіі, пасьля чаго футбаліста захацелі бачыць у сваіх шэрагах «Барусія» Дортмунд, «Інтэр» Мілян, «Мілян» і «Ювэнтус» Турын. У выніку, у апошні дзень трансфэрнага акна, барацьбу за Ёіча выйграла «Барусія» з Дормунду.

«Барусія» Дортмунд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 студзеня 2014 году Мілаш заключыў чатырохгадовы кантракт з «Барусіяй», трансфэр абышоўся Барусіі ў 2,2 млн эўра[3]. 15 лютага 2014 году Мілаш Ёіч дэбютаваў у матчы чэмпіянату Нямеччыны, дзе дортмундцам супрацьстаяў «Айнтрахт» Франкфурт. У гэтым матчы Ёіч ужо праз 17 сэкундаў пасьля свайго выйсьця адкрыў лік сваім галам за «Барусію», паставіўшы кропку ў матчы, які скончыўся з рахункам 4:0 на карысьць «Барусіі». Мілаш забіў самы хуткі гол[4] у Бундэсьлізе, забіты пасьля выйсьця на поле[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 кастрычніка 2013 году дэбютаваў за нацыянальную зборную Сэрбіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Японіі, свой дэбют Мілаш адзначыў голам, а Сэрбія перамагла зь лікам 2:0.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Партызан»:

«Барусія»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]