Мімас (спадарожнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мімас
спадарожнік Сатурна
Мімас
Мімас
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Ўільям Гэршэль
Дата адкрыцьця 17 верасьня 1789
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 185,404 тыс. км
Эксцэнтрысытэт 0,0202
Арбітальны пэрыяд
Нахіл арбіты 1,566°
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 396 км
Плошча паверхні ~490 тыс. км²
Маса 37,493(±31)×1015 кг
Шчыльнасьць 1,1479 ± 0,0053 г/см³
Паскарэньне вольнага падзеньня 0,0636 м/с²
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі 0,942421 зямных сутак
Нахіл восевага кручэньня адсутнічае
Альбеда 0,5
Тэмпэратура паверхні ~64 К
Атмасфэра адсутнічае

Мімас — спадарожнік плянэты Сатурн, адкрыты 17 верасьня 1789 году Ўільямам Гэршэлем. Сваю назву спадарожнік атрымаў ад сына Гэршэля ў 1847 годзе. Паводле грэцкай міталёгіі Мімас — гэта сын багіні Геі.

Нізкая шчыльнасьць Мімасу (1,15 г/см³) паказвае, што ён складаецца ў асноўным з вадзянога лёду зь невялічкімі ўкрапваньнямі камянёў. З-за прыліўных сіл Сатурна, якія ўзьдзейнічаюць на яго, Мімас не зусім сфэрычны, яго доўгая вось на 10% даўжэй, чым кароткая (памеры спадарожніка — 415.6 × 393.4 × 381.2 км). Такая недасканаласьць формы добра прыкметная на здымках з зонда Касіні.