Мінданао (мора)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мінданао — міжастраўное мора Ціхага акіяна ў паўднёвай частцы Філіпінскага архіпэлягу. Разьмешчана паміж астравамі Сыкіхор, Бахол і Лейтэ на поўначы і востравам Мінданао на поўдні.

Злучаецца зь Ціхім акіянам на ўсходзе пралівам Сурыгао. На захадзе злучаецца з морам Сулу.

Глыбіня да 1975 м. Сярэдняя гадавая тэмпэратура вады больш за 28 ° С, салёнасьць каля 34‰.

Плыні ў асноўным накіраваны на захад, іх хуткасьць да 2 км/гдз. Прылівы няправільныя паўсутачныя, вышынёй больш 2 м. У берагоў шмат каралавых утварэньняў.

Commons-logo.svg  Мінданао (мора)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў