Мінкоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мінкоўка
польск. Minkówka
Першыя згадкі: 1775
Былая назва: Беглюкі
Мясцовая назва: Беглюкі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′2″ пн. ш. 23°43′50″ у. д. / 52.85056° пн. ш. 23.73056° у. д. / 52.85056; 23.73056Каардынаты: 52°51′2″ пн. ш. 23°43′50″ у. д. / 52.85056° пн. ш. 23.73056° у. д. / 52.85056; 23.73056
Мінкоўка на мапе Польшчы
Мінкоўка
Мінкоўка
Мінкоўка

Мінко́ўка (па-польску: Minkówka, на мясцовай беларускай гаворцы: Беглюкі́[1]) — прысёлак вёскі Забалоччына ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.

Ля вёскі працякае рака Нараўка. Вёска мяжуе зь Лядзкай пушчай.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[2]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінкоўка вядомая з 1775 году, калі тут пражывалі стражнікі Нараўскай стражы Белавескай пушчы[1]. У міжваенны пэрыяд Альхоўка прыналежала да гміны Масева (першапачаткова белавескага, а пасьля 1922 году бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 38 жыхароў (усе правасалаўныя беларусы)[4]. У 1926 годзе ў выніку палянізацыйнай акцыі ўладаў назву Беглюкі афіцыйна замяніла Мінкоўка (жыхары пасёлку да сёньняшняга дня карыстаюцца старой назвай). 31 ліпеня 1941 году вёска была зьнішчаная немцамі, а жыхары выгнаныя. Адбудова Мінкоўкі пачалася ўжо ў 1944 годзе[1].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Мінкоўка (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 7 красавіка 2015 г.
  2. ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  3. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
  4. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.