Мінск Мазавецкі
| Мінск Мазавецкі | |||||
| Mińsk Mazowiecki | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XIV стагодзьдзе | ||||
| Горад з: | 29 траўня 1421 | ||||
| Мэр: | Зьбігнеў Гжэсяк | ||||
| Плошча: | 13,12 км² | ||||
| Насельніцтва (2006) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
37 529 2860 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | (+48) 25 | ||||
| Паштовы індэкс: | 05-300, 301, 303 | ||||
| Аўтамабільны код: | WM | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°11′ пн. ш. 21°34′ у. д. / 52.183° пн. ш. 21.567° у. д.Каардынаты: 52°11′ пн. ш. 21°34′ у. д. / 52.183° пн. ш. 21.567° у. д. | ||||
|
Мінск Мазавецкі на мапе Польшчы
Мінск Мазавецкі
|
|||||
| http://www.minsk-maz.pl/ | |||||
Мінск Мазавецкі (па-польску: Mińsk Mazowiecki) — горад ва ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводзтве, варшаўскай аглямэрацыі, месцазнаходжаньне мінскага павету, гарадзкой гміны Мінск Мазавецкі і вясковай гміны Мінск Мазавецкі. Паводле зьвестак 2006 году, у Мінску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасьці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. У 1975—1998 гадох горад прыналежаў да Сядлецкага ваяводзтва. Горад разьмешчаны ў 40 км ад Варшавы. Зьяўляецца мясцовым гаспадарчым (разьвіты гандаль, інфраструктура і прамысловасьць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), вайсковым (авіябаза, жандармэрыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музэі, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам зьяўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве. Гісторыя Мінску налічвае звыш шасьцісот гадоў. У 1421 годзе Мінск атрымаў гарадзкія правы. У XІX стагодзьдзі, і ў ІІ сусьветную вайну горад меў вялікую габрэйскую дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у Трэблінцы. У Мінску знаходзіцца некалькі аб’ектаў, упісаных да сьпісу помнікаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мінск Мазавецкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (пол.)
- Mińsk Mazowiecki — Twoje Wirtualne Miasto (пол.)
- Сайт вясковай гміны Мінск Мазавецкі (пол.)
