Мінэрал
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Мінэрал (ад позьнелац. minera — «руда») — прыроднае геалягічнае цела, амаль аднароднае паводле хімічнага складу і фізычных уласьцівасьцяў, утворанае ў выніку фізыка-хімічных працэсаў у глыбіні і на паверхні Зямлі.
Вядома каля 3 тыс. мінэралаў, зь іх найбольш пашыраныя: сылікаты (каля 25% агульнай колькасьці мінэралаў), вокіслы і гідравокіслы, сульфіды і іх аналягі, фасфаты, арсэнаты, ванадаты.
На тэрыторыі Беларусі ў зямной кары вядомыя некалькі соцень мінэралаў, многія зь іх зьяўляюцца пераважнымі кампанэнтамі карысных выкапняў: каменнай солі (галіт), калійных соляў (сыльвін), фасфарытаў (апатыт), далямітаў і інш.
| Гэта — накід артыкула па геалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мінэрал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў