Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МАЗ РБ
Дата ўтварэньня 25 жніўня 1991 (21 год таму)
Штабкватэра 220048 Менск, вул. Мясьнікова, 39
Міністар Васіль Жарко
Першы намесьнік Валеры Хаджаеў
Намесьнік міністра — Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Алег Арнавутаў
Намесьнікі Валеры Шаўчук[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белмэдтэхніка», «Белфармацыя»
Бюджэт 1199 млрд рублёў[2] (2009; 428 млн $[3])
Сайт minzdrav.by

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (Мінахздар Беларусі) — міністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне мэдыцыны. Міністар па ахове здароўя прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 5 траўня 2006 году пасаду міністра займае Васіль Жарко[4].

Зьмест

Склад [рэдагаваць]

Структурныя падразьдзяленьні [рэдагаваць]

  • Управа арганізацыі мэдыцынскай дапамогі
  • Аддзел навукі
  • Юрыдычны аддзел
  • Аддзел гігіены, эпідэміялёгіі і прафіляктыкі
  • Управа плянаваньня і эканомікі аховы здароўя
  • Аддзел прадпрымальніцкай дзейнасьці, цэнаўтварэньня і кіраваньня дзяржмаёмасьцю
  • Управа бугальтарскага ўліку і справаздачнасьці
  • Кантрольна-рэвізыйны аддзел
  • Аддзел інвэстыцыяў, капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнай базы
  • Управа кадравай палітыкі, установаў адукацыі і вонкавых сувязяў
  • Аддзел мэдыцынскай тэхнікі
  • Управа інфармацыйных тэхналёгіяў і справаводзтва
  • Управа фармацэўтычнай інспэкцыі і арганізацыі лекавага забесьпячэньня
  • Управа па ліцэнзаваньні[5]

Падведамасныя арганізацыі [рэдагаваць]

Задачы [рэдагаваць]

  • прадастаўленьне насельніцтву мэдыцынскай дапамогі, улучна з бясплатным лекаваньнем у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя
  • правядзеньне дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя насельніцтва
  • фармаваньне здаровага ладу жыцьця насельніцтва
  • забесьпячэньне санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва
  • арганізацыя навуковых дасьледваньняў, укараненьне дасягненьняў навукі і тэхнікі ў мэдыцынскую практыку[7]

Паўнамоцтвы [рэдагаваць]

  • ва ўсталяваным парадку ў межах сваёй кампэтэнцыі (пры неабходнасьці супольна зь рэспубліканскімі ворганамі дзяржаўнага кіраваньня і (або) па ўзгадненьні з зацікаўленымі дзяржаўнымі ворганамі (арганізацыямі) прымаць нарматыўныя прававыя акты ў галіне аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
  • заключаць міжнародныя дамовы ў межах сваёй кампэтэнцыі і ў парадку, усталяваным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь
  • ствараць камісіі, рады, рабочыя або экспэртныя групы па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю Мінздароўя, зацьвярджаць пастановы пра іх і склад
  • ладзіць канфэрэнцыі, сэмінары, нарады, сходы і іншыя мерапрыемствы па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю Мінздароўя, у тым ліку міжнародныя
  • запытваць ва ўсталяваным парадку рэспубліканскія ворганы дзяржаўнага кіраваньня, аблвыканкамы, Менскі гарвыканкам і іншыя арганізацыі наконт інфармацыі і матэрыялаў, неабходных для зьдзяйсьненьня ускладзеных на Мінздароўе задачаў і функцыяў
  • прымаць у адпаведнасьці з заканадаўствам рашэньні пра стварэньне, пераўтварэньне і скасаваньне падпарадкаваных арганізацыяў, зацьвярджаць іхнія статуты
  • прадастаўляць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы пра скасаваньне або прыпыненьне дзейнасьці нарматыўных прававых актаў рэспубліканскіх ворганаў дзяржаўнага кіраваньня па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю Мінздароўя
  • дэлегаваць падпарадкаваным арганізацыям функцыі арганізацыйна-тэхнічнага і інфармацыйнага характару
  • рэалізоўваць іншыя правы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь[7]

Мінуўшчына [рэдагаваць]

Пасьля здабыцьця Беларусяй незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства аховы здароўя больш як 4 гады працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 3 красавіка 1969 г. № 128. 7 жніўня 1995 году ўрад ухваліў Пастанову № 422 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзыдэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[8].

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Структура министерства(рас.) Структура и аппарат. Міністэрства аховы здароўя. Праверана 3 лістапада 2010 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (13 лістапада 2008 г.). Праверана 3 лістапада 2010 г.
  3. ^ Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Праверана 3 лістапада 2010 г.
  4. ^ Министр(рас.) Структура и аппарат. Міністэрства аховы здароўя. Праверана 3 лістапада 2010 г.
  5. ^ Задачи и функции структурных подразделений Министерства(рас.) Структура и аппарат. Міністэрства аховы здароўя. Праверана 3 лістапада 2010 г.
  6. ^ Перечень подведомственных организаций(рас.) Структура и аппарат. Міністэрства аховы здароўя. Праверана 3 лістапада 2010 г.
  7. ^ а б Постановление Совета министров Республики Беларусь 23 августа 2000 г. № 1331 «Об утверждении положения о Министерстве здравоохранения Республики Беларусь»(рас.) Структура и аппарат. Міністэрства аховы здароўя. Праверана 3 лістапада 2010 г.
  8. ^ Пастанова Кабінэту міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1995 г. № 422. Бачына Валерыя Леванеўскага (30 сакавіка 2007). Праверана 19 сакавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]