Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне мастацтва. Міністар культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 4 чэрвеня 2009 году пасаду міністра займае Павал Латушка.
- Цэнтральны апарат — 7 управаў, 4 аддзелы і адзін дэпартамэнт[4];
- 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласьцяў і Менску;
- Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Менскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб’яднаная дырэкцыя будаваных аб’ектаў», «Сьветакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «Цэнтар музэязнаўчых, афармляльных і дасьледніцкіх працаў», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
- Музэі — мастацкі музэй, музэй гісторыі і культуры Беларусі, «музэй-запаведнік Нясьвіж», музэй вялікай айчыннай вайны, Берасьцейская крэпасьць, музэі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча й Петруся Броўкі, музэй гісторыі беларускай літаратуры, музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музэй народнай архітэктуры і побыту;
- Тэатры — опэры і балету, Віцебскі драматычны, драматычны тэатар імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёвы тэатар эстрады;
- Установы мастацтва — аркестар сымфанічнай і эстраднай музыкі, народны хор Беларусі імя Генадзя Цітовіча, Беларуская філярмонія, ансамбаль танцу Беларусі, дзяржаўны ансамбаль «Песьняры», харэаграфічны ансамбаль «Харошкі», Гомельскі цырк, майстэрня жывапісу, графікі і скульптуры, цэнтар нацыянальных культураў;
- Навучальныя ўстановы — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі й гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Менская мастацкая вучэльня імя Аляксея Глебава;
- Нацыянальная бібліятэка[5].
- парадкаваньне карыстаньня мастацкімі творамі;
- наладжаньне выкананьня заканадаўства аб мастацтве;
- захаваньне мастацкіх твораў, значных для ўтварэньня нацыянальнай самасьвядомасьці;
- вызначэньне кірункаў капіталаўкладаньняў;
- узгадненьне працаў па захаваньні помнікаў і мастацкіх твораў;
- падрыхтоўка мастацкіх працаўнікоў;
- спрыяньне разьвіцьцю культураў этнічных меншасьцяў;
- разьвіцьцё замежнай мастацкай супрацы.
- запыт зьвестак ва ўстановах;
- стварэньне творчых калектываў ды нарадаў з удзелам зацікаўленых установаў ды адмыслоўцаў;
- удзел у стварэньні ўстановаў для падтрымкі мастацтва;
- стварэньне газэтаў ды часопісаў[6].
Пасьля здабыцьця Беларусяй незалежнасьці 25 жніўня 1991 году Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 году ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзыдэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[7].
|
Выканаўчая ўлада Беларусі
|
|
|
|
|
| Міністэрствы |
|
|
| Дзяржаўныя камітэты |
|
|