Міранда супраць Арызоны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Міранда супраць Арызоны — знакавы судовы працэс, які адбываўся ў Вярхоўным судзе ЗША 28 лютага1 сакавіка 1966 року. Выракам, вынесеным судом па гэтай справе 13 чэрвеня, было пастаноўлена, што любыя паказаньні, як абвінавальныя, так і апраўдальныя, могуць быць выкарыстаныя на працэсе толькі ў тым выпадку, калі бок абвінавачаньня зможа давесьці, што падазраваны перад допытам быў інфармаваны пра сваю магчымасьць карыстацца абаронцам перад і ў працэсе дачы паказаньняў, а таксама пра права ня сьведчыць супраць сябе.

Допыт можа быць працягнуты ў выпадку адмовы арыштаванага ад гэтых правоў. Аднак у гэтым выпадку абвінавачаньне павінна даказаць добраахвотнасьць адмовы.

Гэтае рашэньне стварыла юрыдычны прэцэдэнт, вядомы як правы Міранды, паводле якіх пералік дазволеных правоў затрыманаму паліцыяй чалавеку стаўся звычайнай працэдурай.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]