Мірны (Якутыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мірны (па-расейску: Мирный, па-якуцку: Мииринэй) — места (з 1959 г) ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Мірнінскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція). Аэрапорт. Знаходзіцца на паўночны захад ад Якуцка: наземным шляхам 1207 км, паветраным 820 км. Разьмешчанае на рацэ Ірэлях, левага прытока ракі Оччугуй-Ботуобуя, якая ўпадае з права ў Вілюй. Насельніцтва: 39,3 тыс. чал (1989), 39,4 тыс. чал. (2005), 37,5 тыс. чал (2008), 36,0 тыс. чал. (2010).

Узьнік у выніку адкрыцьця ў 1955 годзе кімбэрлітавай трубкі «Мір». У 1957 году пачалася здабыча алмазаў адкрытым спосабам (кар’ер «Мір» — да 2001 г.), кар’ер меў 525 м у глыбіню і больш 1200 м у шырыню. Алмазаздабычай на тэрыторыі Мірнінскага раёна і Якуцкай АССР у цэлым займаўся трэст, пасьля вытворча-навуковае аб’яднаньне «Якуталмаз» імя У. І. Леніна, а ў 1992 году аб’яднаньне было ператворана ў акцыянэрную кампанію «Алмазы Расеі-Саха» («АЛРАСА»). Дзейнічаюць АТ «Вілюйгэсбуд», прадпрыемства Заходнія электрычныя сеткі, ААТ «АЛРАСА-Газ», прадпрыемствы мясцовай прамысловасьці, МАК-банк, арганізацыі гандлю і грамадзкага харчаваньня.

У Мірным дзейнічаюць школы ды ліцэі, Рэгіянальны тэхнічны каледж і некалькі філіялаў унівэрсытэтаў, у тым ліку Філіял Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта — Мірнінскі політэхнічны інстытут. Функцыянуюць 3 спарткомплекса. Ёсьць некалькі музэяў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мірны. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 465.
  • Мирный. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 32-33.

Commons-logo.svg  Мірны (Якутыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў