Мірон Хадакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мірон
Імя пры нараджэньні Міраслаў Хадакоўскі
Род дзейнасьці сьвятар
Дата нараджэньня 21 лістапада 1957
Месца нараджэньня Беласток
Грамадзянства Польшча
Дата сьмерці 10 красавіка 2010
Месца сьмерці Пячорск, Смаленскі раён

Мірон (сьвецкае імя — Міраслаў Хадакоўскі; 21 лістапада[1] 1957, Беласток10 красавіка 2010, в. Пячорск Смаленскага раёну) — гайнаўскі архіяпіскап, брыгадны генэрал і праваслаўны ардынары польскага войска.

У 19721976 гадох навучаўся ў Варшаўскай духоўнай сэмінарыі, затым у Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Яблачыне. У 1978 г. пастрыгаецца ў расафор і рукапакладаецца ў дыяканы. У 1979 г. узводзіцца ў ераманахі й пастрыгаецца ў мантыю. З 1979 г. кіраваў манастыром сьвятога Ануфрыя і выкладаў у Вышэйшай сэмінарыі. Кіраваў аднаўленьнем Супрасьльскага Дабравешчанскаскага манастыра. У 1984 г. атрымаў сан ігумена, у 1990 г. — архімандрыта. У 1998 г. абіраецца гайнаўскім япіскапам і вікарыем Варшаўскай япархіі.

У 1998 г. прызначаецца праваслаўным ардынарыем польскага войска, атрымаў званьне брыгаднага генэрала. У 2003 г. абараніў доктарскую дысэртацыю ў Хрысьціянскай багаслоўскай акадэміі ў Варшаве. З 2008 г. — архіяпіскап. Неаднакроць наведваў Казахстан, Расею ды Ўкраіну. Загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам разам з польскім прэзыдэнтам Лехам Качынскім.

Пахаваны ў Супрасьльскім Дабравешчанскім манастыры.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мірон Хадакоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў