Мірыяда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Мірыя́да, мн.л. Мірыя́ды (па-старажытнагрэцку: μύριας myrias, мн. л. μυριάδες myriades) — сотня соцень, дзесяць тысяч, альбо лік 10000, тэрмін, які азначаў самую вялікую лічбу ў старажытнагрэцкай сыстэме лічэбнікаў. Архімэд даказаў магчымасьць будаваць бясконца вялікія лічбы, ўвёўшы у слоўнік свайго часу тэрміны дымірыяда, трымірыяда і да т. п.

Сёньня гэты тэрмін лічыцца састарэлым ў дачыненьні навуковай тэрміналёгіі, аднак выкарыстоўваецца ў літаратурнай мове і паўсядзеннай гаворцы ў значэньні «колькасьць, якую нельга зьлічыць», звычайна ў форме множнага ліку.