Місысыпі (рака)
Місысы́пі (па-ангельску: Mississippi River) — рака ў цэнтральнай і паўднёва-ўсходняй частцы ЗША. Яе даўжыня складае 3 778 км (з прытокам Місуры 5 969 км). Гэта самая доўгая рака Паўночнай Амэрыкі і адна з чатырох наідаўжэйшых у сьвеце (пасьля Ніла, Янцзы і Амазонкі). Плошча яе басэйна складае 3,2 млн.км².
За пачатак ракі прызнаюць яе выток з возера Ітаска ў паўночнай частке штата Мінэсота (вышыня 450 мэтраў над узроўнем мора). Місысыпі ўпадае ў Мэксыканскі заліў.
Разьлівы ракі здараюцца вясной, калі сыходзіць сьнег і летам, камі выпадае шмат ападкаў. У выніку зьнішчэньня лясных і стэпавых абшараў, часам здараюцца катастрафічныя паводкі. Рака нясе агромную колькасьць пяску і іншых элемэнтаў утвараючы ў вусьці абшырную дэльту. У дэльце паводкі здараюцца пад уплывам трапічных цыклёнаў (астатная такая паводка зьнічшыла значную колькасьць Новага Арлеана). Апошнія гады, у сувязі з больш рацыянальным карыстаньнем сельскагаспадарчых земляў, колькасьць змытай замлі значна скарацілась.
Асноўныя прытокі
Левабаковыя:
Правабаковыя:
Наівялікшыя гарады:
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Місысыпі (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў